ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Прыказкі і прымаўкі навуковай мовай
28 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі

29 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі

29 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

У зводцы Саўінфармбюро. Рабочы план на пасяўную. Бібліятэкі Воранаўскага раёна. Газеты: “Ленінскі шлях” Горацкага раёна (№ 23), “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна (№ 20).

Газета “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці (№ 20) надрукавала зводку ад Савецкага інфармацыйнага бюро за 28 сакавіка. Кожны дзень нашы войскі бяруць населеныя пункты і гарады, але нямецкія часці адступаюць з лютым супрацівам. Вось і сёння – паведамленне аб узяцці Гдыні, найважнейшай марской базы і порта на Балтыйскім моры. 9 000 нямецкіх салдат і афіцэраў здаліся ў палон. У Данцыгу раён за раёнам пераходзяць да Чырвонай арміі. Войскі 3-га Украінскага фронту фарсіравалі раку Раба, узялі важныя чыгуначныя вузлы ля мяжы з Аўстрыяй. 27 сакавіка выведзена са строю 190 нямецкіх танкаў і самаходак, савецкія самалёты і зеніткі збілі 96 самалётаў праціўніка. Бамбардзіроўшчыкі ў ноч на 28 сакавіка бамбілі Пілау (цяпер Балтыйск) і іншыя гарады, у тым ліку ў Венгрыі і Чэхаславакіі. Авіяцыя Балтыйскага флоту патапіла ў моры 5 транспартаў, танкер і вартавыя караблі.

Зразумела, што чытаючы гэту газетную інфармацыю, якая буйнымі “мазкамі” адлюстроўвае падзеі, цяжка ўявіць, як жылі салдаты на вайне. Гэта задача мастацкай прозы і публіцыстыкі. Кароткі аповед пра адзін з такіх бытавых момантаў – пасылках нашых салдат дадому, запісаў Канстанцін Сіманаў, ваенны карэспандэнт “Красной звезды”, у сваім дзённіку 29 сакавіка 1945 года. Даведаўшыся з лістоў родных аб пабітым шкле ў сваіх дамах, салдаты стараліся паслаць шкло, абіваючы дошкамі, як пасылку. Некаторыя пасылалі цвікі. А адзін старшына роты, “у мінулым старшыня калгаса, наткнуўся на... кінуты гаспадарамі магазін мужчынскіх капелюшоў” і “зрабіў вялікую пасылку: запакаваў, усунуўшы адзін у адзін, трыццаць новых фетравых капелюшоў і паслаў іх да сябе ў калгас з лістом, у якім пісаў жонцы: «Дасылаю да Першага мая падарункі калгаснікам. Раздай усім мужыкам, якія засталіся жывыя. Хай да Першага мая апрануць, мяне ўспамінаюць»” (Сіманаў К.М. Незадолго до тишины: записки 1945 г.: март–апр.–май, Масква, 1974, с. 177–178. Кніга даступна ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі).

У газеце “Ленінскі шлях” Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (№ 23) на першай старонцы – рабочы план на правядзенне веснавой сяўбы ў калгасе імя Кірава. На аснове гэтага плана-ўзору астатнія калгасы раёна павінны скласці свае ўласныя планы. З табліцы відаць, што на землях калгаса імя Кірава сеялі пшаніцу, ячмень, авёс, гарох, грэчку, лубін, лён, бульбу, каноплі, агародныя культуры. У канцы табліцы пералічаны меры па павышэнні ўраджайнасці культур. Цікава параўнаць па табліцы колькасць коней і кароў на кожным працэсе – верагодна, коней у калгасе было мала. Яшчэ больш цікава параўноўваць норму выпрацоўкі: калі ў аднаго каня яна складае лічбу “1”, то ў каровы гэтая норма – “0,3”.

Працягваецца аднаўленне гарадоў. У Магілёве прынята рашэнне (для паскарэння адраджэння горада) абавязаць кожнага работніка прадпрыемства адпрацаваць на расчыстцы разбураных будынкаў і азеляненні вуліц 10 дзён за тры наступныя месяцы пачынаючы з красавіка.

Газета “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці (№ 20) узняла яшчэ адну важную тэму – харчаванне школьнікаў. Для яго паляпшэння і адкрыцця сталовых у кожнай школе запланавана ад 2 да 5 га прышкольных агародаў. Іх можна задзейнічаць таксама і для практычных заняткаў па біялогіі. У адной са школ сумесна з бацькоўскім камітэтам за адзін выхадны сабралі 500 кг насення для пасадкі.

У раёне таксама адкрыты 4 хаты-чытальні. А ў Воранава пачала працаваць раённая бібліятэка, у яе фондзе – 1 000 кніг палітычнай і мастацкай літаратуры, нядаўна атрымана яшчэ звыш 500 кніг. Чытачоў з кожным днём становіцца ўсё больш.

А да Перамогі – 42 дні…

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам