ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Скрозь памяць гадоў: Чарнобыль
«Затое колькі мышэй ляснула!» Нядаўняе мінулае – у гістарычных анекдотах

5 красавіка 1945 года. 34 дні да Перамогі

5 красавіка 1945 года. 34 дні да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Перамогі Чырвонай арміі. Ваенныя трафеі. Рашэнне чылійскага сената. Нямецкія салдаты масава здаюцца ў палон. Пачатак пасяўных работ. Сацспаборніцтва МТС. Выстава конкурсных праектаў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна. Газеты: «Советская Белоруссия» (№№ 60, 62), «Звязда» (№№ 61, 63, 64).

Чырвоная армія працягвае вымотваць і знішчаць асноўныя сілы нямецкіх армій, ганебны канец якіх блізкі. Нашы войскі ўшчыльную падышлі да сталіцы Аўстрыі – Вены. У гэты дзень на ўсіх франтах падбіта і знішчана 40 нямецкіх танкаў і самаходных гармат, збіта 39 самалётаў, узята ў палон больш за 4 тысячы салдат і афіцэраў, захоплена 150 палявых гармат, 65 мінамётаў, 351 кулямёт, каля 4 000 вінтовак, 578 аўтамашын (“Советская Белоруссия”, № 62). Адбываецца маральны распад германскай арміі. На Заходнім фронце саюзным войскам здаліся 40 107 нямецкіх салдат і афіцэраў. На працягу першых пяці дзён красавіка войскамі саюзнікаў узяты ў палон больш за 140 тысяч нямецкіх салдат. Да ліку саюзных войскаў, якія змагаюцца на франтах Вялікай Айчыннай вайны, далучаецца армія Чылі: чылійскі сенат аднагалосна прыняў рашэнне аб аб'яўленні вайны Японіі.

Разумеючы, што паражэнне Германіі зусім блізка, яе насельніцтва пакідае краіну. Асноўным месцам эміграцыі стала Данія. Колькасць немцаў тут ужо перавышае 300 тысяч. Гітлераўскія ўлады разлічваюць раскватараваць у Даніі больш за 2 млн нямецкіх бежанцаў (“Звязда”, № 64).

У радасныя дні, якія перажывае краіна ў чаканні перамогі, мірнае насельніцтва імкнецца ўсімі сіламі дапамагаць Чырвонай арміі ў яе барацьбе з захопнікамі за свабоду і незалежнасць. Надышоўшая вясна стварае спрыяльныя ўмовы для выканання абавязку перад Радзімай і фронтам – аднаўленне народнай гаспадаркі, адукацыі і культуры. Беларускі народ самааддана працуе: паўсюдна ўзнікаюць працоўныя пачыны, арганізуюцца сацспаборніцтвы, бяруцца абавязацельствы, ініцыюецца збор сродкаў на ваенную тэхніку. Так, напрыклад, працоўнымі ў лясгасах Магілёўскай вобласці сабрана 150 000 рублёў на пабудову танка "Лесник Белоруссии" (“Советская Белоруссия”, № 60).

Працаўнікі палёў уступаюць у важны перыяд сельскагаспадарчага года – веснавую сяўбу. Цяпер на палях вырашаецца лёс будучага ўраджаю. Усё ярчэй разгараецца полымя ўсебеларускага сацспаборніцтва машынна-трактарных станцый (МТС), распачатага на заклік Прапойскай МТС Магілёўскай вобласці. Перадавыя трактарныя брыгады прыбылі ў калгасы. Своечасова пачаць палявыя работы, з першых дзён выкарыстоўваць машыны на поўную іх магутнасць – задача кожнай трактарнай брыгады, кожнага трактарыста. Радасная падзея дня – па выніках Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва абласцей, краёў і рэспублік за выкананне планаў рамонту трактароў і сельскагаспадарчых машын Саўнаркам СССР прызнаў адным з пераможцаў Беларускую ССР. Ёй за датэрміновае выкананне планаў асенне-зімовага рамонту будзе ўручаны пераходны Чырвоны сцяг Дзяржаўнага камітэта абароны і выдадзена ўстаноўленая грашовая прэмія (“Советская Белоруссия”, № 60). У гэтай жа газеце апублікаваны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб узнагароджанні шматдзетных маці, зварот работнікаў Лохвіцкай МТС Палтаўскай вобласці “Узорна правядзём веснавую сяўбу!” з прапановай арганізаваць Усесаюзнае сацыялістычнае спаборніцтва МТС за высокі ўраджай 1945 года.

Усё новыя калгасы Палескай, Бабруйскай, Пінскай і Гомельскай абласцей прыступаюць да выбарачнага ворыва і пасеву ранніх збожжавых культур. Гэтыя працы пачынаюцца і ў заходніх абласцях рэспублікі (“Советская Белоруссия”, № 60; “Звязда”, № 61). Для іх жыхароў створана новая газета “Совецкі селянін”. У гэты красавіцкі дзень выйшаў у свет яе першы нумар (“Советская Белоруссия”, № 62; “Звязда”, № 63).

Актыўна, шматаспектна і з поўнай аддачай працуюць установы культуры. У гэты дзень у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна адкрылася выстава конкурсных праектаў забудовы Мінска. Адначасова на выставе дэманструецца планіроўка калгасных сёл Рудзенскага раёна. Рэспубліканскае харэаграфічнае вучылішча аб'яўляе дадатковы прыём. Пры Беларускім дзяржаўным універсітэце працуе лекторый. Адноўлены выхад літаратурна-мастацкага часопіса “Полымя”: ужо здадзены ў друк першы нумар. Сярод іншых матэрыялаў у ім будуць апублікаваны новая паэма Я. Коласа “Адплата” і нарыс пра Героя Савецкага Саюза беларуса Барыса Царыкава. У сталічных кінатэатрах з 10.00 да глыбокага вечара (апошні сеанс пачынаецца а 22.00) дэманструюцца фільмы (“Советская Белоруссия”, № 60; “Звязда”, № 61).

Да Перамогі засталося 35 дзён...

Аўтар публікацыі: Вольга Сабалеўская, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам