ГалоўнаяНавіныПраект "Газетная эпоха: старонкі часу"
Вітаем удзельнікаў V Форуму бібліятэкараў Беларусі!
Лета з добрай кнігай

Разгортваем старонкі часу

Разгортваем старонкі часу
Іншыя навіны

“Газетная эпоха: старонкі часу” – новы праект “СБ” і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кажуць, якія вЕкі – такія і чалавЕкі. Ну, а хочаце даведацца больш падрабязна і дакладней пра “вякі” і “людзей” – чытайце газеты. Што сёння, што сто гадоў таму. Гістарычны экскурс па газетных старонках і адпаведна жыцці Беларусі на пачатку ХХ стагоддзя прапануе новы сумесны праект “СБ” і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пад назвай “Газетная эпоха: старонкі часу”.

Што падштурхнула на яго? Адказ дае дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі: “Праз газеты 1917–1922 гадоў кожны можа ўбачыць і зразумець, чым жылі нашы продкі стагоддзе таму, як успрымалі знакавыя падзеі эпохі станаўлення беларускай дзяржаўнасці, чым займаліся ў паўсядзённым жыцці, што іх хвалявала і турбавала”.

Gazetaepoha (1).jpg

Сто гадоў – не гады!

Напэўна, гаварыць пра гістарычныя даследаванні як аб нейкім мосце з мінулага ў сучаснасць сёння ўжо не вельмі арыгінальна. І ўсё-такі, усё-такі... Не змяншаецца колькасць жадаючых прайсціся па гэтым мосце. Вось і мы вырашылі паспрабаваць здзейсніць чарговае падарожжа. Бо сто гадоў – не гады! Асабліва калі перад вамі адкрываецца сапраўдны чароўны Сезам – газетны фонд галоўнай бібліятэкі краіны. Ужо сёння сотні тысяч дакументаў, у тым ліку з газетнай калекцыі, алічбаваныя. Некаторыя з іх даступныя чытачам на партале бібліятэкі. Паступова ствараецца сапраўдная віртуальная чытальная зала. Больш за тое, з любой кропкі зямнога шара за невялікую плату можна замовіць копію выдання, якое захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Фармуецца таксама электронны архіў перыядычных выданняў, куды сучасныя газеты трапляюць у момант выхаду. Наогул, беларуская Нацыянальная бібліятэка – яшчэ і навуковы цэнтр, лідар па вяртанні і папулярызацыі старых выданняў – кніг, газет, часопісаў. Сёлета ўбачаць свет на лічбавых носьбітах выпускі перыёдыкі, якая выходзіла на тэрыторыі Беларусі ў 1917–1922 гадах. Зроблена вялікая і складаная праца, у якой спецыялістам бібліятэкі дапамагаюць калегі з Літвы і нашага Нацыянальнага архіва.

На франтах вестак і паведамленняў

Але звернемся да часу, калі газетная старонка станавілася галоўнай і ледзь не адзінай крыніцай палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, культурнай і паўсядзённай бытавой інфармацыі. Рэвалюцыя 1917 года дадала ў гэтую і без таго бурную раку магутнага штармавога драйву. Цяжка паверыць, але на тэрыторыі Беларусі ў 1917–1922 гадах выпускалася больш за тысячу назваў перыядычных выданняў. Так, век многіх з іх аказаўся вельмі кароткі – адзін, два, тры выпускі. Ну, няхай – дзесяць. Тыраж – пад стаць. Аднак яны выходзілі! І паспявалі далучыць свой голас да грамадскай думкі. Былі сярод іх, вядома, і прыкметныя, па-сапраўднаму значныя грамадска-палітычныя выданні – так выходзіла спачатку ў Петраградзе, а потым у Маскве газета “Дзяннiца”, орган Беларускага нацыянальнага камісарыята. Так фармавалася і распаўсюджвалася “рэвалюцыйная свядомасць”.

Чытацкая канферэнцыя

Gazetaepoha (3).jpg

“Товарищи железнодорожники БЕЛОРУСЫ!

Нашу родную Белоруссию постигли неслыханные бедствия, обрушившиеся на нее в виде войны, бегства миллионов братьев, голода и холода в прифронтовой полосе, пожара и разорения сел и городов. Наши поля истоптаны воюющими армиями, залиты потоками крови, засыпаны снарядами, покрыты глубокими рвами. Города, села и деревни разрушены и сожжены. Скот и хлебные запасы съедены или увезены. Железнодорожные, шоссейные и другие пути сообщения окончательно приведены в негодность.

Враги народа режут сердце Белоруссии на части.

Край разорен и опозорен.

Бессмысленно было бы надеяться на то, что в этот трудный час кто-нибудь со стороны придет к нам на помощь. Всякий народ кузнец своего счастья... Предстоит сложная работа по возвращению беженцев на свои места, работа по восстановлению разоренных войной мест и жизни Белоруссии.

Без нас, товарищи железнодорожники, никто не позаботится об этом. Мы сами должны заботиться о своей судьбе, о судьбе родного края...”

“Дзяннiца”, № 9, 24 красавіка, 1918 год.

Галоўным палітычным і выдавецкім цэнтрам на пачатку мінулага стагоддзя стаў Мінск, дзе выходзіла больш за 30 газет. Выпускаліся беларускія газеты ў Маскве, Пецярбургу, Смаленску, Вільні, Полацку, Оршы, Бабруйску, Віцебску, Мазыры, Гродне, Гомелі, Магілёве і іншых месцах. Асноўную іх частку выдавалі партыі, якія дзейнічалі ў той час: бальшавікі, меншавікі, эсэры, нацыянал-дэмакраты, бундаўцы, кадэты... Шырока прадстаўлены былі нацыянальныя меншасці. Дарэчы, спецыялісты вельмі высока ацэньваюць афармленне газет на ідышы, якія выпускаліся ў Беларусі: шрыфты, гравюры ў якасці ілюстрацый... Але з-за вайны такіх выпускаў ацалела вельмі мала. Цяпер у газетным аддзеле бібліятэкі сабрана калекцыя даваенных рарытэтаў на ідышы. Аднак да гэтага часу яны не перакладзены і застаюцца практычна не даследаванымі. Усяго ў 1917 годзе ў Беларусі выходзіла каля 80 газет на рускай, беларускай, польскай, яўрэйскай, латышскай і ўкраінскай мовах.

Шырокае распаўсюджванне атрымалі ваенныя выданні: “Фронт” – Заходняга фронту; “Наша газета” – адной з франтавых дывізій; “Вестник Комитета Земского Союза Западного фронта” і іншыя.

Gazetaepoha (4).jpg

Чытацкая канферэнцыя

“Военный обзор

На западном фронте

После страшных боев в апреле, которые не дали ничего, кроме значительных людских и материальных потерь, на западном фронте продолжается теперь затишье. Но немцы не могут смириться и готовятся к новому наступлению в районе речки Скарп. В связи с этим сюда стягиваются большие силы.

Недавно поступил приказ перевести на запад некоторые войсковые части, что стоят в городах Эстляндии, Лифляндии, в Пскове и Двинске. Среди солдат поднялось недовольство, и отдельные полки отказались ехать на французский фронт. Много солдат расстреляно, а еще больше арестовано. Для их усмирения были затребованы из Ревеля верные войска.

Рано или поздно то же самое сделают и все немецкие солдаты, когда они ясно поймут, что гибнут ни за что ради захватнических устремлений своей буржуазии и юнкерства”.

“Дзяннiца”, № 13, 21 мая, 1918 год.

На думку даследчыкаў, у 1918–1920 гадах, гэта значыць у гады першай нямецкай акупацыі, на тэрыторыі Беларусі выходзіла каля 300 газет. Там, дзе ўсталёўвалася савецкая ўлада, таксама развіваўся мясцовая друк – часцяком у выглядзе “Известий Советов”. Першы нумар “Известий Могилевского Совета” ўбачыў свет 1 студзеня 1918 года.

Катэгорыя: рэдкасць

Захоўваннем, навуковай апрацоўкай, апісаннем старадрукаў, рукапісаў, рэдкіх кніг і перыёдыкі займаецца навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі. Тут ёсць арыгіналы “Мужыцкай праўды” Кастуся Каліноўскага, першыя беларускія газеты “Наша доля” і “Наша нiва”, унікальная калекцыя падпольных і партызанскіх выданняў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Для таго каб усё гэта доўжыла сваё існаванне, у сховішча створаны неабходныя ўмовы. Супрацьпажарная сістэма заснавана на дзеянні газу, які выцясняе кісларод, пасля чаго гарэнне спыняецца. Бо вядома, што нямала каштоўных экспанатаў у музеях, бібліятэках і архівах свету загінула не ад агню пры пажары, а ад вады пры яго тушэнні. Барацьба з цвіллю вядзецца тут самым рашучым і сучасным спосабам. Але менавіта з захаваннем перыядычных выданняў, асабліва тых, што выпускаліся ў крызісныя для грамадства перыяды, праблема застаецца.

Gazetaepoha (5).jpg

– Сапраўды, перыёдыка, газеты могуць быць страчаны ў першую чаргу – з-за іх фізічнага зносу. Няцяжка ўявіць, якой якасці магла быць газетная папера ў 1917 ці 1918 годзе, – часцяком жудаснага. Многія газеты 20-х гадоў знаходзяцца ў дрэнным стане, хоць мы ставімся да іх вельмі асцярожна і ратуем усімі даступнымі спосабамі. Тая ж карціна з газетамі, часопісамі, плакатамі і лістоўкамі часоў Вялікай Айчыннай вайны, – выказвае турбаванне непакой намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандр Суша.

Некаторыя перыядычныя выданні атрыманы бібліятэкай з прыватных збораў. Напрыклад, тут захоўваецца перыёдыка з асабістых збораў Яўхіма Карскага, прафесараў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 1920-х гадоў. Або возьмем выданне ваеннага часу “Раздавим фашистскую гадину” – яно з асабістай бібліятэкі Кандрата Крапівы. Дарэчы, нават у бібліятэцы Радзівілаў ужо збіраліся перыядычныя выданні на некаторых еўрапейскіх мовах.

Чытацкая канферэнцыя

“Выдавецкi атдзел Беларускаго Нацыянальнаго Камiсарыяту задаўся мэтаю выдаць збор твораў беларускiх пiсароу i песьняроу, якiя вышлi з народу, з сям’i селян i работнiкау, каторы будзя звацца «Зажынкi». За гэтым iон звертаяцца да таварышоу беларускiх пiсьменнiкаў с прапановаю прысылаць свае творы па адрысу: Масква, Паварская, 52”.

“Дзяннiца”, № 11, 1 мая, 1918 год.

Так што давайце разам гартаць старонкі часу – чытаць старыя газеты. Нас чакае нямала займальных і нечаканых адкрыццяў.

Аўтар публікацыі: Галіна Уліцёнак.

Фота Артура Прупаса, Уладзіміра Шлапака.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня


Навіны

Прэзентацыя электроннага выдання "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…"

14 Лют 2020

19 лютага ладзіцца прэзентацыя электроннага выдання “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”, прысвечанага 180-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра

14 Лют 2020

12 лютага ў ГУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска” адбыўся круглы стол “Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы ВЧЗ у лічбавай трансфармацыі адукацыі

14 Лют 2020

13 лютага рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі прадстаўлены на VII Адкрытай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Дарожная карта лічбавай трансфармацыі адукацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111