ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Сямейны адпачынак на выставе
Падтрымліваем вышэйшую адукацыю ў рэгіёнах Беларусі

Дзяды – дні памінання нябожчыкаў у беларусаў

Дзяды – дні памінання нябожчыкаў у беларусаў
Іншыя навіны

Сёлета дзень памінання памерлых каталіцкі свет адзначыў 2 лістапада, а праваслаўныя адзначаць 7 лістапада.

Слова “дзяды” мае некалькі значэнняў:

  • душы памерлых продкаў
  • святочныя дні ўшанавання памерлых
  • рытуальная ежа, падрыхтаваная да гэтых святаў

У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя – Восеньскія Дзяды (3мітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры), якія адзначаюцца ў лістападзе. Афіцыйная дата ў дзяржаўным календары Беларусі – 2 лістапада. У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў (калі ў Радаўніцу мы хадзілі “ў госці да сваіх продкаў”, то на Восеньскія Дзяды мы запрашаем іх за свой стол).

На Дзяды ладзілі багаты стол, гатавалі 7, 9, 11 і больш абрадавых страў. Абавязковымі былі куцця, бліны, клёцкі, яечня, узвар, мяса. Адсюль і выслоўі: “На Дзяды многа яды”, “Наеўся, як на Дзяды”. Паводле звычаю частку кожнай стравы сімвалічна адкладвалі ў асобны посуд для нябожчыкаў і нанач са стала не прыбіралі.

Nasha_niva_vokladka.jpg

100 гадоў назад у 1920 годзе на старонках газеты “Наша Ніва” пад псеўданімам Антон Навіна быў размешчаны артыкул Антона Луцкевіча “На «Дзяды»”, які перадае атмасферу беларускага абраду памінання продкаў.

<…> Там – у іншым сьвеці – жывуць душы нашых продкаў. Нашых «дзядоў». Да іх у дні восенскіх настрояў, у дні адмогі духовае і тугі зварочваюцца мысьлі народу. У лучнасьці, ў яднаньні з імі знаходзіць душа супакой.

Вось чаму ў восені народ наш спраўляе і сьвята «Дзядоў»: стомлены цяжкой працай за лета, захоплены сумам заміраючага жыцьця палёў, ён чарпае новую сілу, новую моц душы ў глыбокай веры ў несьмяротнасць істоты чалавека, ў веры ў жыццё за гробам і ў неразрыўнасьць духовае сувязі з нашымі нябошчыкамі. <…> (Захавана арфаграфія першакрыніцы.)

Na-Dziady.jpg

Навіна, А. На “Дзяды” / Ант. Навіна // Наша Ніва. – 1920. – 1 лістап. – С. 2–3.

Stol.jpg

Яшчэ двума стагоддзямі раней гэты беларускі абрад адлюстраваў Адам Міцкевіч у сваёй паэме “Дзяды”, пaчaтaй у 1820 г. i, пa cyтнacцi, нe зaвepшaнaй пaэтaм дa кaнцa ягo жыцця.

Хтo вepны быў cтвapaльнiкy зямнoмy,
Пpыняты бyдзe тoй нa paйcкae yлoннe,
А xтo з нячыcтым жыў – пaтpaпiць y бяздoннe,
Taм cyджaнa cпaлiццa ўcямy злoмy…

Пepaклaд Сepжa Мiнcкeвiчa

Уpывак (aльбo: aдcтyплeнне) тpэцяй чacткi пaэмы “Дзяды”:

Шкaдa цябe, мoй бpaцe-cлaвянiн!
Нapoд мoй бeдны!
Звeкy ты бeз дoлi
І знaeш тoлькi – гepaiзм нявoлi.

Пepaклaд Кacтycя Цвipкi

 Mitskevich_Dziady_vokladka.jpg  Dziady-3.jpg


Выкарыстаная літаратура

Грынблат, М.Я. Дзяды / М.Я. Грынблат // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Т. 2 : Габой – Карціна. – 1985. – Мінск, 1985. – С. 305.

Міцкевіч, А. Дзяды = Dziady : [паэма] : у 2 т. / Адам Міцкевіч ; [пер. на бел. С. Мінскевіч ; камент.: З. Стэфаноўска, С. Мінскевіч]. – Мінск : Медысонт, 1999.

Міцкевіч, А. Дзяды : Паэма / Адам Міцкевіч ; Пер. з пол., [прадм., камент.] К.Цвіркі ; [маст. У.Вішнеўскі]. – Мінск : ГА "Беллітфонд", 2001. – 301, [1] с.


Пазнаёміцца з кнігамі і газетамі-першакрыніцамі можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ці пры набыцці электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 г.”, у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), што выдаваліся ў 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі.

Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Vokladka-Dysk.jpg

Матэрыял падрыхтаваны інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам