ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
"Лепшыя кнігі Беларусі": выстаўка па выніках LIХ Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі"
15 лютага споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – Ігара Валянцінавіча Жолудзева

Лютаўскія падзеі 1920 года на старонках газеты “Беларусь”

Лютаўскія падзеі 1920 года на старонках газеты “Беларусь”
Іншыя навіны

Лютаўскі нумар газеты “Беларусь” на сваіх старонках уздымае шэраг праблем, якія раскрываюцца ў наступных артыкулах:

“Чарговая і неадкладная справа” пра неабходнасць склікання Беларускага з’езду:

<…>Так ці гэтак, а беларускі народ ня можа аставацца маўчліваю сведкаю таго, што адбываецца каля яго і на яго зямлі. Ён ня можа і ня мае права маўчаць тады, калі доля яго ставіцца на лёсы. Ён павінен моцна падаць свой голас і патрабаваць, каб з ім лічыліся, як з роўным сярод роўных, каб яго зямля ня была падзелена паміж тымі, хто ею цяпер уладае, і каб Беларусь складала незалежную і непадзельную дзяржаву ў фэдэрацыйнай сувязі з тымі дзяржавамі, эконаміцкіе, нацыянальнае і культурные інтарэсы каторых ўзаемна забеспячаюцца. У падзеях міравога характару Беларусь павінна мець актыўнае, дзейнае ўчасце, як раўнапраўны судзьдзя на міравым судзе.                                                                         

<…>Задачаю гэтага з’езду ў першую чаргу павінна быць: 1) нашая дзяржаўнасць, 2) наш фэдэрацыны саюзнік і 3) утварэнне часовага правамоцнага народнага органу для задач цякучага мамэнту.

                                                                           (Захавана арфаграфія першакрыніцы)

Чарговая і неадкладная справа // Беларусь. – 1920. – 13 лют. – С. 1.

2 лютага 1920 года Савецкая Расія і Эстонія падпісалі мірны дагавор аб узаемным прызнанні. Гэтая падзея таксама нашла адлюстраванне на старонках “Беларусі”.

Згода аб незалежнасці Эстонскага гаспадарства // Беларусь. – 1920. – 13 лют. – С. 2.

У артыкуле “Сейце разумнае, добрае, вечнае” сцвярджаецца пра неабходнасць шанавання сваёй бацькаўшчыны і роднай мовы.

<…>Цяпер усплывае пытанне, хто вінен у сучасным заняпадку нашае культуры? Можа вінна гісторыя, а можа і той, хто творыць гэту гісторыю, болей жа за ўсё вінаваты мы самі, бо няма ў нас патрыятызму і не шануем свае бацькаўшчыны, роднай мовы, свой народ і навет сябе…

<…>Пакуль мы не зразумеем, што мы нацыя дзеля свайго асабістага культурнага жыцця, датуль другіе народы будуць здзеквацца з нас. Будзем-жа памятаць гэта і возьмемся за працу, кожны па сваёй сіле і здольнасці. <…> Шмат карысці для прасветы прынеслі Курсы Беларускае мовы, зарганізованые Школьнай Радай Меншчыны. Ня кажучы ўжо аб тым, што яны маюць агульна-навуковую мэту, яны яшчэ шмат каму з інтылігэнтаў беларусаў адчынілі вочы на сябе, свой народ і бацькаўшчыну; ўзбудзілі ў іх лепшые пачуцці душы к ёй і даўно заснуўшы патрыятызм. Курсы гэтые далі народу некалькі дзесяткаў добрых актыўных працаўнікоў, каторые панясуць прасьвету ў цёмные сёлы і вёскі нашае бацькаўшчыны. Цераз іх будзе тварыцца вялікая эволюцыя Беларускага жыцця, яе мовы і мастацтва, каторые так адсталі ад іншых.

                                                       (Захавана арфаграфія першакрыніцы)

Сейце разумнае, добрае, вечнае… / пад крыпт. М.Р. // Беларусь. – 1920. – 13 лют. – С. 3.

У гэтым жа нумары друкуецца інфармацыя пра стан здароўя Янкі Купалы.

Хворасць Янкі Купалы: (З гутаркі з д-рам Казубоўскім) // Беларусь. – 1920. – 13 лют. – С. 3.

Gorodskoj_teatr.jpgТаксама нагадваецца цікавы факт арганізацыі ў Гарадскім тэатры спектакляў па даступных коштах для прыцягнення “шырокіх мас беларускага грамадзянства” да тэатральнага мастацтва.

<…>Каб даць магчымасць шырокім масам беларускага грамадзянства бываць у тэатры, дырэкцыя наладжывае рад агульна-даступных дзённых спэктакляў па даступнай цане. Білеты на гэтые спектаклі будуць ад 1 да 10 мар. Першы агульнадаступны спэктакль адбудзецца ў нядзелю, 15 лютага а 1 гадз. папоўд. Будуць іграць: ”Бутрым Няміра”, гістар. драма Ф. Аляхновіча у 2 акт. з пралогам і “Міхалка”, жарт у 1 акце Далецкіх.

(Захавана арфаграфія першакрыніцы)

Беларускі тэатр // Беларусь. – 1920. – 13 лют. – С. 3.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам