ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Гісторыі пішуць экслібрысы
Ноч музеяў – 2021: Гістарычны калапс

Пра навіны музейнай справы: агляд беларускіх газет 1916–1922 гг.

Пра навіны музейнай справы: агляд беларускіх газет 1916–1922 гг.
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў Міжнародны дзень музеяў прапануе акунуцца ў атмасферу падзей музейнай справы, пра якія паведамлялася на старонках беларускай прэсы ў першыя гады існавання беларускай дзяржавы.

Першыя агульнадаступныя музеі на тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў 2-й палове XIX ст. – у Вільні (цяпер Вільнюс), Магілёве, Віцебску.

Часта асновай музеяў станавіліся калекцыі, сабраныя ў рэзідэнцыях буйных феадалаў, манастырах, навучальных установах.

Калекцыя сельскагаспадарчых і этнаграфічных выданняў лягла ў аснову адкрытага ў 1867 г. музея ў Магілёве.

muzeum_1.jpg
Газета "Могилёвские губернские ведомости"

У вераснёвым нумары газеты “Могилёвские губернские ведомости” захаваўся “Отчет Могилёвского губернского музея за 1916 год”.

В отчетном году Губернским музеем заведывал стат[ский]. сов[етник]. Тележинский. Денежных средств ни откуда не поступало. Вследствие исключительных местных условий[,] связанных с обстоятельствами военного времени[,] музей не открывался и перенесен в другое временное помещение и предметы не распределены по отделам. <…>

Могилёвские губернские ведомости. Официальная часть, 1917, 23 сент., с. 4. 

У 1918 г. Магілёўскі губернскі музей быў аб’яднаны з царкоўна-археалагічным музеем, які быў адкрыты на мяжы стагоддзяў і папаўняўся за кошт археалагічных раскопак. Раскопкі праводзіў Еўдакім Раманавіч Раманаў (1855–1922) – выбітны беларускі і расійскі археолаг, этнограф. У нашы дні яго імя носіць Магілёўскі абласны краязнаўчы музей.

muzeum_2.jpg
Кнігі Е.Р. Раманава з фонду НББ

Пра Царкоўна-археалагічны музей у “Могилёвских губернских ведомостях” часта друкавалі вось такую аб’яву.

muzeum_3.jpg
Аб’ява аб працы Царкоўна-археалагічнага музея

Могилёвские губернские ведомости. Неофициальная часть, 1916, 9 янв., с. 4.

У гісторыі Магілёўскага краязнаўчага музея ёсць і трагічныя старонкі – падчас пажару ваеннага ліхалецця (у самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны) калекцыі былі страчаны, у тым ліку і асабліва захоўваемы крыж Еўфрасінні Полацкай.

muzeum_4.jpg
Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава

А першая экспазіцыя адноўленага пасля вайны музея прыняла наведвальнікаў у 1951 г. – 70 гадоў назад.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь вядзе свой пачатак ад Мінскага абласнога музея, заснаванага ў 1919 г.

У газетах 100-гадовай даўніны сустракаюцца цікавыя факты пра яго адкрыццё і папаўненне фонду.

muzeum_8.jpg
Газета "Звезда"

В Минске открыт краевой музей, где собраны различные произведения искусства, старинные вещи и ценные предметы последней эпохи. Фундаментом для музея послужили различные ценности, оставленные бежавшей буржуазией в своих домах и имениях. Число коллекций весьма значительно и она пополняется чуть ли не ежедневно. Коллекции представляют собой большую ценность. Они принадлежат к различным эпохам. Здесь собраны старинные: мебель, фарфор, мрамор, бронза, хрусталь, картины, книги, оружие, ткани и т.д.

Особенное внимание обращено на коллекции, отражающие историю Белоруссии, ее искусство, промышленность и проч.

К сожалению, музей не имеет подходящего помещения и ему приходится ютиться в небольшой квартире на углу Захарьевской и Серпуховской, а часть коллекций хранится в помещении бывшего дворянскоо собрания.

Местная жизнь. Минский краевой музей.
Звезда, 1919, 27 марта, с. 3.

muzeum_5.jpg
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адкрыўся музей толькі восенню.

<…> У нядзелю, 19 лістапада, адчыняецца Краёвы музэй. <…>

Беларускі краёвы музей.
Савецкая Беларусь, 1922, 18 лістап., с. 2.

Фонды музея пастаянна папаўняліся.

Народным Камісарыятам Асьветы паднята хадайніцтва перад Цэнтрам аб перадачы Гомельскага музэю вабласному музэю Беларусі.

Па Менску. Перадача Гомельскага музея.
Савецкая Беларусь, 1922, 7 кастр., с. 2.

Бел[арускі] музэй атрымаў ад галоўнага музэйнага фонду шмат каштоўных фарфоравых вырабаў.

Па Менску. Папаўненне бел[арускага]. музея.
Савецкая Беларусь, 1922, 13 снеж., с. 4.

У тыя далёкія гады ствараліся і музеі, прысвечаныя пэўнай тэме, напрыклад, Музей наглядных дапаможнікаў у Віцебску, Музей крымінальнага розыску ў Мінску. Працягвалі дзейнічаць і развівацца музеі ў Вільні.

Аб гэтых і іншых падзеях больш падрабязна могуць распавесці газеты тых часоў.


Спіс крыніц:

  1. Церковно-археологический музей : [объявление] // Могилёвские губернские ведомости. Неофициальная часть. –1916. – 9 янв. – С. 4.
  2. Отчет Могилёвского губернского музея за 1916 год // Могилёвские губернские ведомости. Официальная часть. – 1917. – 23 сент. – С. 4.
  3. Музей наглядных пособий // Известия Витебского революционного Совета солдатских и рабочих депутатов. –  1917. – 23 дек. – С. 4. – О создании в Витебске подвижного музея наглядных пособий.
  4. Менскае жыццё. Таварыства ахраны памяткаў польскай старасветчыны // Беларускі шлях. – 1918. – 16 жн. – С. 2.
  5. Менскае жыццё. С б. віленскай выстаўкі // Беларускі шлях. – 1918. – 16 жн. – С. 2.
  6. Деятельность Народного комиссара по Просвещению. Археологическо-этнографический музей // Коммунист.  (Вильня). – 1919. – 10 февр. – С. 4. – Археологические собрания б. Виленского музея, а также собрания, найденные в других учреждениях и имениях, объединяются в один центральный археологическо-этнографический музей.
  7. Деятельность Народного комиссара по Просвещению. Национализация дома Тышкевича // Коммунист. – Вильня. – 1919. – 10 февр. – С. 4. – О национализации дома Тышкевича со всем имуществом под художественный музей.
  8. Деятельность Народного комиссара по Просвещению. Педагогический музей // Коммунист. – Вильня. – 1919. – 10 февр. – С. 4. – Основанный недавно педагогический музей предполагается объединить с литовским и польским в одно общее учреждение для обслуживания школ не только в Вильно, но и в стране. При педагогическом музее учреждается экспериментальная школа и мастерская пособий.
  9. Музей наглядных пособий // Витебский листок. – 1919. – 18 февр. – С. 4. – Губернский отдел народного образования г. Витебска открывает в помещении бывшей духовной семинарии музей наглядных учебных пособий.
  10. Временный Устав Государственного историко-этнографического музея // Коммунист (Вильня). – 1919. – 25 марта. – С. 5.
  11. Постановление Народного Комиссариата просвещения Литвы и Белоруссии. Об организации Историко-Этнографического музея г. Вильны // Коммунист (Вильня). – 1919. – 25 марта. – С. 5.
  12. Местная жизнь. Минский краевой музей // Звезда. – 1919. – 27 марта. – С. 3.
  13. Бядуля, З. Іван Луцкевіч / З. Бядуля // Звон. – 1919. – 8 верас. – С. 4. – Аўтар згадвае дасягненні Івана Луцкевіча як знаўцы археалогіі і мастацтва, стваральніка музея.
  14. Па Менску. Перадача Гомельскага музея // Савецкая Беларусь. – 1922. – 7 кастр. – С. 2. – Пра перадачу Гомельскага музея абласному музею Беларусі.
  15. Беларускі краёвы музей // Савецкая Беларусь. – 1922. – 18 лістап. – С. 2. – Пра адкрыццё 19 лістапада 1922 г. краёвага музея.
  16. Па Менску. Музей угалоўнага розыску // Савецкая Беларусь. – 1922. – 2 снеж. – С. 4. – Пра адкрыццё пры Глаўрозыску музея ўгалоўнага розыску.
  17. Па Менску. Папаўненне бел[арускага]. музея // Савецкая Беларусь. – 1922. – 13 снеж. – С. 4. Пра атрыманне ў фонд каштоўных фарфоравых вырабаў.

Фотаальбом:

  • Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь = Национальный исторический музей Республики Беларусь = National historical of the Republic of Belarus : [кніга-альбом / укладальнікі, аўтары тэксту: Н. Калымага, А. Ладзісаў ; фота: А. Аляксееў, А. Лукашэвіч]. – Мінск : Аляксандр Аляксееў : Алег Лукашэвіч, 2015.– 319 с.

Пазнаёміцца з першакрыніцамі можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ці пры набыцці электроннага выдання "Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 г.", у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), якія выдаваліся ў 1917–1922 гадах на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі.

Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял падрыхтаваны інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей

22 Вер 2023

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана імя М.Ф. Ахундава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

22 Вер 2023

Навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 525-годдзя г. Дзятлава, была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Камчацкага краю

20 Вер 2023

Візіт дэлегацыі з Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі быў прымеркаваны да маючага адбыцца 170-годдзя Петрапаўлаўскай абароны – адной з найбольш значных падзей Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

21 Вер 2023

Дыскусійная пляцоўка “Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі” прайшла 14 верасня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгія дзеянняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем вас на новую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы – “Таямніцы “алмаза ведаў”

22 Вер 2023

Падчас новай унікальнай экскурсіі госці не толькі пазнаёмяцца з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі, але і атрымаюць выключную магчымасць пабываць у самым яе сэрцы – на адным са шматлікіх паверхаў фондасховішча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам