ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Нацыянальная бібліятэка на ХХVI ММКВК: дзень першы
Творы для тых, хто (не) цікавіцца літаратурным працэсам

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Іншыя навіны

Газеты – даволі спецыфічная гістарычная крыніца, якую можна параўнаць з летапісамі. На іх старонках знайшлі адлюстраванне значныя грамадска-палітычныя падзеі, якія пакінулі свой след у гісторыі.

Калі мы звернемся да беларускіх газет 100-гадовай даўніны, адразу трапім у вір лёсавызначальных падзей. Гэта дае нам магчымасць стаць сведкамі вельмі складанай і цікавай эпохі, пазнаёміцца з інфармацыяй, якая была важнай на той перыяд. Газеты дапамагаюць нам зазірнуць у мінулае вачыма відавочцаў, адчуць атмасферу тых часоў. На іх пажоўклых старонках захаваліся не толькі пэўныя лічбы, факты, імёны, але і тая няўлоўная субстанцыя, якую можна назваць духам эпохі.

Важным актам станаўлення беларускай дзяржаўнасці стаў Маніфест аб абвяшчэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, які даволі поўна акрэсліваў статус новай дзяржавы, адкрыў перад “усім светам” новую незалежную дзяржаву і ў той жа час вызначыў яе суверэннасць. Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі абнародаваў яго 1 студзеня 1919 года, і пазней Маніфест быў надрукаваны ў газетах “Грамадзянін” (24 студзеня 1919 г., на беларускай мове) і “Дзянніца” (16 студзеня 1919 г., на рускай мове).

На старонках газет на пачатку 1919 года можна было пазнаёміцца са складам Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, выдавецкай дзейнасцю Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве (“Дзянніца”, 30 студзеня 1919 г.) і з інфармацыяй пра намер адкрыцця Беларускай гімназіі ў Вільні (“Грамадзянін”, 24 студзеня 1919 г., і “Дзянніца”, 30 студзеня 1919 года), у артыкуле “В комиссариате просвещения” ставіцца пытанне аб неабходнасці арганізацыі дашкольнага выхавання ў Беларусі (“Звезда”, 30 студзеня 1919 г.). У гэтым жа нумары апісваюцца праблемы, з якімі сутыкнулася простае насельніцтва (артыкул “Чистилище. Доколе?”).

Адным з першых беларускіх актаў беларускай нарматыўнай сістэмы, якая толькі пачала фарміравацца, можна лічыць Распараджэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі ад 30 студзеня 1919 г., якое тычыцца культурных каштоўнасцей навукі і мастацтва («О передаче культурных ценностей науки и искусства, находящихся в имениях и разных учреждениях Комиссариату по Просвещению и об организации их учета, охраны и собрания»). Гэты дакумент ускладаў адказнасць за збор і ахову помнікаў гісторыі і культуры на Народны камісарыят асветы ССРБ. Сабраныя калекцыі дазволілі адчыніць абласны музей у Мінску ў будынку Дваранскага сходу. З тэкстам дакумента можна пазнаёміцца на старонках газеты “Звезда”, 31 студзеня 1919 г.

Гэтыя публікацыі сведчаць пра шырокае поле дзейнасці, якое разгарнула новая ўлада. Шэраг пытанняў здзіўляе і ўражвае.

Цікавым з’яўляецца факт увядзення з 1 лютага 1919 г. аднастайнага часалічэння ў Беларускай Савецкай Рэспубліцы: “У мэтах увядзення аднастайнага часалічэння ў Беларускай Савецкай Рэспубліцы з 1 лютага 1919 года ўводзіцца Петраградскі час з існуючым у Савецкай Расіі прасоўваннем на адну гадзіну наперад”. (Пастанова Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусіі № 10 ад 29 студзеня 1919 г. “О введении однообразного времяисчисления”, "Звезда", 30 студзеня 1919 г).

Пазнаёміцца з першакрыніцамі можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ці пры набыцці электроннага выдання "Станаўленне беларускай дзяржаўнасці : па старонках беларускіх газет 1917–1922 г.", у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), якія выдаваліся ў 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі.

Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам