ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Літаратурна-інтэрактыўная дзея “Бабарэка супраць Кучара: двубой, у якім выжыве толькі адзін”
Паэт з боцманскiмi вусамi

Сведкі эпохі: п’еса “Паўлінка” ў выкананні артыстаў з Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва

Сведкі эпохі: п’еса “Паўлінка” ў выкананні артыстаў з Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва
Іншыя навіны

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы сёлета адкрывае 100-ты тэатральны сезон, а 100 гадоў таму, 17 верасня 1919 г., на старонках газеты “Звон” з’явіўся артыкул пра аднаўленне дзейнасці тэатра ў Мінску падчас польскай улады.

У выкананні маладых аматараў-артыстаў з Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва была паказана п’еса Янкі Купалы “Паўлінка”.

Запрашаем пазнаёміцца з уражаннямі сучасніка ад спектакля:
Знаёмы. Беларускі тэатр / Знаёмы // Звон. – 1919. – 17 верас. – С. 4.

Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва было створана ў верасні 1919 г. у Мінску ва ўмовах польскай акупацыі замест тэатральнага гуртка “Маладзік”, які дзейнічаў з лета 1919 г. Зарэгістравана польскай адміністрацыяй у якасці юрыдычнай асобы. Сядзіба таварыства месцілася ў “Беларускай хатцы”. Складалася з 4 секцый: драматычнай (12 чал., рэжысёр – У. Галубок), харавой (Беларускі хор пад кіраўніцтвам У. Тэраўскага – каля 35 чал.), музычнай (7 чал.) і літаратурна-выдавецкай. За паўгоддзе дзейнасці таварыства дало больш за 30 спектакляў, харавых і музыкальных канцэртаў, паміж якімі раз у тыдзень ладзіліся т. зв. народныя мастацкія прадстаўленні па зніжаным кошце білетаў. У рэпертуары п’есы Я. Купалы, Ф. Аляхновіча, У. Галубка, Я. Коласа, А. Іванова, М. Чарота і інш., народная і аўтарская харавая музыка і спевы. Пры падтрымцы арганізацыі ў маі 1920 г. у Баранавічах створаны культурна-асветны гурток “Прамень”. Таварыства падрыхтавала да выдання каля 20 рукапісаў новых сцэнічных твораў. Падтрымлівала сувязь са слуцкай арганізацыяй “Папараць-кветка”, з беларускімі культурна-асветнымі гурткамі Вільні, Гродна, Бабруйска, Барысава і інш. Спыніла дзейнасць у канцы 1920 г. У ліку актыўных членаў таварыства: У. Фальскі, А. Александровіч, М. Міцкевіч, С. Станюта, Я. Рамановіч, В. Адамовіч, К. Ламака, К. Пуроўскі і інш.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам