ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Пра вандроўкі вечныя: адно апавяданне Рэя Брэдберы
180 гадоў назад адкрылася Горы-Горацкая земляробчая школа

“Свята земляробскай Беларусі”

Іншыя навіны

Сёлета 15 жніўня Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (БДСГА) адзначае 180-годдзе.

Адкрытая ў 1840 г. як Горыгорацкая земляробчая школа, яна стала першай на тэрыторыі Беларусі і Расіі вышэйшай сельскагаспадарчай школай.

N-Orda-Horyhoracki-ziemliarobchy-instytut.jpg
Горыгорацкі земляробчы інстытут. Малюнак Н. Орды (II пал. XIX ст.)

Пазней ператвораная ў земляробчы інстытут акадэмія стала першай вышэйшай навучальнай установай аграрнага профілю на беларускіх землях. Горыгорацкі земляробчы інстытут існаваў у 1848–1864 і 1919–1925 г. у Горках. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў ў паўстанні 1863–1864 г. установа была пераведзена ў Пецярбург.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Горкі зноў сталі адным з цэнтраў вышэйшай сельскагаспадарчай адукацыі, навукі і культуры Беларусі. Сярод навучэнцаў горацкіх сярэдніх сельскагаспадарчых навучальных устаноў узнікла ідэя аб аднаўленні інстытута. Яе падтрымалі ўрад БССР і Наркамасветы РСФСР.

Horyhoracki-ziemliarobchy-instytut.jpg

Заклік да стварэння камісіі па арганізацыі вышэйшай сельскагаспадарчай школы ў Беларусі і збору сродкаў для рэалізацыі гэтай мэты быў надрукаваны ў Бабруйскай вячэрняй газеце “Голас народа" яшчэ ліпені 1917 г.:

Po-krayu.jpg
Высшая сельскохозяйственная школа в Белоруссии / под крипт. М. Г. // Бобруйская вечерняя газета “Голос народа”. – 1917. – 30 июля. – С. 4

Пытанне арганізацыі вышэйшай навучальнай установы для заходняй камуны ў Горках і падтрымку гэтай справы Масквой разглядалася на старонках газеты “Звезда” (13 снежня 1918 г.):

Politekhnikum-Zapadnoy-Kommuny.jpg
Политехникум Западной Коммуны // Звезда. – 1918. – 13 снеж. – С. 4

Прапанова аб’яднання трох спецыяльных прафесійных школ у Горках Магілёўскай губерні ў адну вышэйшую сельскагаспадарчую школу была выказана ў газеце “Дзянніца” ад 24 снежня 1918 г. Таксама  газета распавядала пра варункі стварэння ў Горках вышэйшай сельскагаспадарчай навучальнай установы:

Politechnikum-Zachodniaje-Kammuny.jpg
Політэхнікум Заходняе Каммуны / (Зап. Ком.) // Дзянніца. – 1918. – 24 снеж. – С. 4

Неўзабаве, 7 красавіка 1919 г., інстытут адчыніў свае дзверы для тых, хто імкнуўся атрымаць фундаментальныя веды ў галіне сельскай гаспадаркі.

З 1919 па 1924 г. рэктарам Горацкага сельскагаспадарчага інстытута стаў Уладзіслаў Ігнацьевіч Кіркор.

Uladzislau-Kirkor.jpg

Цікава, што ў 1922 г. у Мінску быў заснаваны Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі. Гэта падзея таксама знайшла шырокае адлюстраванне на старонках газет.

Газета “Савецкая Беларусь” прысвяціла цэлы нумар, выдадзены 5 лістапада 1922 г., пытанням сельскагаспадарчай асветы і размясціла на першай старонцы лозунг: “Сельска-гаспадарчая асвета – грунт эканамічнага адраджэння Беларусі.”

Sviata-ziemliarobskaj-Bielarusi.jpg
Свята земляробскай Беларусі // Савецкая Беларусь. – 1922. – 5 лістап. – С. 1.
Да адкрыцця Беларускага дзяржаўнага інстытута сельскай гаспадаркі

Жылуновіч, З. Свята за святам : [на адчыненне Сельскагас. інстытута] / З. Жылуновіч // Савецкая Беларусь. – 1922. – 5 лістап. – С. 2.

Сельскагаспадарчы інстытут і сялянства / пад крыпт. З. // Савецкая Беларусь. – 1922. – 5 лістап. – С. 2.

Значэнне Сельскагаспадарчага інстытута для Беларусі (з гутаркі з Наркомам земляробства Беларусі т. Славінскім) / пад крыпт. Л. М. // Савецкая Беларусь. – 1922. – 5 лістап. – С. 3.

Жывіца, А.(Смоліч, А) Студэнцтва інстытута / пад псеўд. Арцём Жывіца // Савецкая Беларусь. – 1922. – 5 лістап. – С. 3–4.

Газета “Звезда” таксама прысвяціла шэраг матэрыялаў адкрыццю ў Мінску Беларускага сельскагаспадарчага інстытута ў нумары за 5 лістапада 1922 г.

Bel-selsko-khozyaystvennyy-institut.jpg
Кирсанов. Белорусский сельско-хозяйственный институт : открытие института / профессор Кирсанов // Звезда. – 1922. – 5 нояб. – С. 3

Chto_sdelano_Zvezda_05.11.1922.jpg
Что сделано для организации института // Звезда. – 1922. – 5 нояб. – С. 3

Сельско-хозяйственные опытные учреждения института // Звезда. – 1922. – 5 нояб. – С. 3.

Студенчество Бел. С.-Хоз. Института // Звезда. – 1922. – 5 нояб. – С. 3.

Газеты яшчэ не раз звярталіся да тэмы адкрыцця вышэйшай сельскагаспадарчай установы:

Адчыненне Беларускага дзяржаўнага інстытута сельскай гаспадаркі / пад крыпт. Р. Ш. // Савецкая Беларусь. – 1922. – 9 лістап. – С. 2.

IV Усебеларускі з’езд Саветаў. Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (даклад праф. Кірсанава) // Савецкая Беларусь. – 1922. – 19 снеж. – С. 2.

У 1925 г. Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі быў далучаны да Горацкага сельскагаспадарчага інстытута і на яго базе створана Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія сельскай і лясной гаспадаркі. У 1931 г. акадэмія была падзелена на 11 галіновых інстытутаў. У 1933 г. яны зноў аб'яднаны ў адну ВНУ – Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1948 г. перайменаваны ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

У міжваенны перыяд (1919–1941) акадэмія падрыхтавала больш за 4 тыс. спецыялістаў, веды якіх спатрэбіліся ў вытворчасці, адукацыі і навуцы.

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія – гэта не толькі найстарэйшая шматпрофільная вышэйшая навучальная ўстанова аграрнага напрамку, але і самая буйная ў краінах СНД і Еўропы. БДСГА цяпер – гэта 16 карпусоў, 10 факультэтаў, выдатная матэрыяльна-тэхнічная база, каля 2 тыс. супрацоўнікаў і больш за 10 тыс. студэнтаў.


Выкарыстаная літаратура

Ерошенко, Е. К 180-летию БГСХА / Евгений Ерошенко, Ольга Еременко // Белорус. сел. хоз-во. – 2020. – № 2. – С. 16–17 : фот.

100 год з гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі: дакументы і матэрыялы 1840–1940 гг. [Электронны рэсурс] : да 175-годдзя з дня адкрыцця / Нац. б-ка Беларусі, Беларус. дзярж. с.-г. акад., Беларус. с.-г. б-ка імя А. С. Лупіновіча Нац. акад. навук Беларусі ; склад.: I. У. Градоўкіна [і інш.]; навук. рэд. Т. В. Кузьмініч. – Мінск : НББ, 2015. – 1 электрон. аптыч. дыск (CD-ROM) : каляр.

http://content.nlb.by/content/dav/nlb/DDC/DED/0/2/_2016/7n_5033cd/7n_5033cd.html


Пазнаёміцца з газетамі-першакрыніцамі можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ці пры набыцці электроннага выдання "Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 г.", у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), якія выдаваліся ў 1917–1922 гадах на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі.

Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял падрыхтаваны інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам