ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
Адам Русак. Жыццё ў песні
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Багатырская сіла душы і таленту

Багатырская сіла душы і таленту
Іншыя навіны

З 26 верасня ўвазе карыстальнікаў прадстаўлена пастаянная віртуальная выстаўка “Багатырская сіла душы і таленту”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага кампазітара і педагога  А.В. Багатырова (1913–2003).

Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар Анатоль Васільевіч Багатыроў – найстарэйшы беларускі кампазітар, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай кампазітарскай школы, класік нацыянальнай музыкі. На працягу ўсяго свайго жыцця ён прымаў актыўны ўдзел у развіцці прафесійнага музычнага мастацтва. З 1948 па 2003 г. выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі і выхаваў больш 30 кампазітараў. Сярод яго вучняў – Я. Глебаў, І. Лучанок, Г. Вагнер, Ю. Семяняка, Д. Смольскі, С. Картэс, А. Мдзівані, Р. Сурус, Э. Тырманд, У. Солтан, Л. Захлеўны і інш.

Оперы, сімфоніі, кантаты, араторыя, канцэрты, шматлікія харавыя, камерна-вакальныя і камерна-інструментальныя кампазіцыі – творчая спадчына А. Багатырова. Іх вызначаюць актуальнасць тэматыкі, аптымістычнасць канцэпцый, яркасць вобразных характарыстык.

Прадстаўленыя на выстаўцы выданні можна заказаць у зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (3-ці паверх, пам. 305) і з дапамогай электроннага каталога на інтэрнэт-партале бібліятэкі. Кансультацыю па пошуку і заказе дакументаў можна атрымаць у супрацоўнікаў залы. У зале ёсць фартэпіяна, а таксама спецыяльнае абсталяванне для работы з аўдыядакументамі.

Віртуальную выстаўку “Багатырская сіла душы і таленту” падрыхтавалі супрацоўнікі сектара абслугоўвання дакументамі па музычным мастацтве аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Чытайце таксама пра другія віртуальныя выстаўкі бібліятэкі:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам