ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
Музейныя заняткі “Кніга ў паэзіі”
“Падарожжа пачалося з Віцебшчыны”: імпрэза першая

Культура Беларусі ў дысертацыйных даследаваннях 2001–2017 гг.

Культура Беларусі ў дысертацыйных даследаваннях 2001–2017 гг.
Іншыя навіны

Да Дня беларускай навукі, які з 1993 г. штогод адзначаецца ў нашай краіне ў апошнюю нядзелю студзеня, бібліятэкай створаны інфармацыйны рэсур "Культура Беларусі ў дысертацыйных даследаваннях".

Электронны інфармацыйны рэсурс, размешчаны ў раздзеле “Віртуальныя выстаўкі”, прысвечаны навуковым даследаванням у галіне гісторыі і сучаснага стану культуры і мастацтва, аховы гісторыка-культурнай спадчыны і культуралогіі за перыяд 2001–2017 гг. На слайдах прадстаўлены кароткія звесткі пра вучоных, сферу іх навуковых інтарэсаў, асноўныя манаграфіі і бібліяграфічныя даныя кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.

Каб пазнаёміцца з поўнымі тэкстамі дысертацый беларускіх вучоных, трэба звярнуцца ў чытальную залу дысертацый (пам. 205с) або да інфармацыйнага рэсурсу “Электронная бібліятэка дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” (даступны толькі ў сценах бібліятэкі).

Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 27 20 (зала дысертацый);
(8 017) 293 27 19 (інфармацыйна-аналітычны аддзел).

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам