ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
"Песняй вясны лебядзінаю..."
Кветак таямнічая сіла: кветкі ў выяўленчым мастацтве

Кветак таямнічая сіла

Кветак таямнічая сіла
Іншыя навіны

З 7 сакавіка да ўвагі карыстальнікаў прадстаўлена пастаянная віртуальная выстаўка “Кветак таямнічая сіла”.

З найстаражытнейшых часоў кветкі адыгрываюць важную ролю ў жыцці чалавека. Сведчанне гэтаму мы знаходзім у міфах, фальклоры, рэлігійных тэкстах, мастацтве.

Акрамя таго, што кветкі дораць людзям эстэтычную асалоду, яны таксама шырока выкарыстоўваюцца ў медыцыне, парфумерыі, як крыніца сілкавання. Кветкі валодаюць здольнасцю выклікаць эмацыянальны водгук у душы чалавека. Бо нездарма пачуцці, якія часам цяжка выказаць словамі, спрабуюць перадаць пры дапамозе колераў.

Экспазіцыю склалі кнігі, перыядычныя выданні, рэпрадукцыі, паштоўкі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гэта каля 100 крыніц, якія сістэматызаваны ў шэсць тэматычных раздзелаў, уключаючы выданні па кветкаводстве, кветкавым дызайне, лекавых раслінах, жывапісе і інш. Асаблівую цікавасць выклікаюць матэрыялы раздзела, прысвечанага тэхналогіі стварэння кветкавай кампазіцыі.

Выстаўка мае простую навігацыю з гіперспасылкамі для зручнасці перамяшчэння карыстальніка ў раздзел, які цікавіць. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі пра выданне або прагляду работы канкрэтнага мастака клікніце на фота дакумента або назву карціны.

Віртуальная выстаўка "Кветак таямнічая сіла" падрыхтавана супрацоўнікамі сектара абслугоўвання дакументамі па выяўленчым і відовішчных мастацтвах аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Пры наведванні бібліятэкі патрэбнае выданне можна заказаць і прагледзець у зале дакументаў па мастацтве (3-ці паверх, пам. 306). Кансультацыю па пошуку і заказе дакументаў можна атрымаць у супрацоўнікаў залы.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Чытайце таксама:
Віртуальная выстаўка электронных выданняў

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам