ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
Ваша выбарчае права
Прэзентацыя факсіміле Тураўскага Евангелля ў Брэсце

Мелодыі любімых фільмаў

Мелодыі любімых фільмаў
Іншыя навіны

З 29 снежня да ўвагі карыстальнікаў прадстаўлена пастаянная віртуальная выстаўка “Мелодыі любімых фільмаў”, прымеркаваная да Міжнароднага дня кінематаграфіі.


Музыка ў кіно іграе вельмі важную ролю. Як сказаў кампазітар В. Дашкевіч, “музыка – той цэмент, які ў кіно змацоўвае і драматургію, і акцёрскую ігру, і ўсю рэжысёрскую задуму”. Яна не толькі характарызуе герояў фільма, але і дапамагае гледачам лепш зразумець іх, стварае настрой карціны, насычае яе прыгажосцю, робіць наша ўспрыманне больш жывым.

У многіх фільмах гучаць выдатныя мелодыі, якія потым напявае не адно пакаленне гледачоў. Музычныя тэмы і лейтматывы становяцца сусветнымі шлягерамі, а некаторыя саўндтрэкі нават перажылі фільмы, для якіх былі напісаны, і пастаянна з’яўляюцца ў новых аранжоўках.

Прадстаўленыя на выстаўцы выданні можна заказаць у зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (3-ці паверх, пам. 305) і з дапамогай электроннага каталога на інтэрнэт-партале бібліятэкі. Кансультацыю па пошуку і заказе дакументаў аказваюць супрацоўнікі залы. У зале ёсць фартэпіяна, а таксама спецыяльнае абсталяванне для работы з аудыядакументамі.

Віртуальную выстаўку “Мелодыі любімых фільмаў” падрыхтавалі супрацоўнікі сектара абслугоўвання дакументамі па музычным мастацтве аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Чытайце таксама пра другія віртуальныя выстаўкі бібліятэкі:

Навіны

У Маскве адкрылася выстаўка “Сімяон, сын Полацка”

13 Сне 2019

12 снежня ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Сімяон, сын Полацка”, прысвечаная 390-годдзю з дня нараджэння дзяржаўнага, царкоўнага і культурнага дзеяча Беларусі і Расіі.

Кніжныя выстаўкі

“Школа даследчыка” навучыць, дзе і як шукаць літаратуру

13 Сне 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі валодае шырокім спектрам электронных інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць не толькі нашы фонды і фонды іншых бібліятэк, але і дзясяткі мільёнаў лепшых сусветных публікацый з ліцэнзійных баз даных.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Доўгая дарога да дома Караткевіча

13 Сне 2019

Адзін з найзначнейшых юбілеяў, якія будуць адзначацца ў надыходзячым 2020-м — 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Як налета збіраюцца ўшанаваць памяць аб славутым земляку на ягонай малой радзіме — пакрысе высвятляецца ўжо сёння.

Навіны бібліятэк

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае феномен “Паўлінкі” Купалаўскага тэатра

12 Сне 2019

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае тэатральны феномен спектакля “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Такую прапанову сёння падтрымаў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамілі ў Мінкульце.

Навіны бібліятэк

Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе

11 Сне 2019

“Я не самотны, я кнігу маю…” – невыпадкова радок з верша Максіма Багдановіча прагучаў на ўрачыстай прэзентацыі кнігі журналіста Вольгі Паўлючэнкі “Малюнак пад кніжнай вокладкай”, якая адбылася 10 снежня ў бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111