ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
29 красавіка 1945 года. 10 дзён да Перамогі
ЭкаChallenge

Мода, вясна і добры настрой

Мода, вясна і добры настрой
Іншыя навіны

Віртуальная выстава модных часопісаў адкрылася ў межах электроннага рэсурсу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Лічбавы калейдаскоп”.

Выстава “Модны глянец” знаёміць чытачоў з электроннымі копіямі “модных часопісаў” XVIII–XX стагоддзяў, якія захоўваюцца ў фондах НББ. З выданняў можна даведацца пра тэндэнцыі моды і пазнаёміцца з дызайнам мадэляў жаночага, мужчынскага і дзіцячага адзення мінулых часоў. Модныя агляды ў шэрагу часопісаў уключаюць поўнае апісанне дэталяў касцюмаў і гравюры, размаляваныя ўручную акварэллю. Напрыклад, са знакамітымі французскімі часопісамі “Le Moniteur de la mode. Journal du grand monde: modes, literature, beaux-arts, theatres, ets.” і “Petit Courrier des Dames. Journal des Modes” працавалі лепшыя мастакі Парыжа, ствараючы з натуры ўнікальныя малюнкі. Сёння гэтыя маляўнічыя гравюры – бясцэнныя гістарычныя сведчанні мінулай эпохі.

У рускіх часопісах ХХ стагоддзя, апроч артыкулаў пра моду і багатых яркіх ілюстрацый, для “прыемнага чытання” жанчын друкавалася свецкая хроніка з “надзвычай цікавымі фактамі з жыцця” вядомых сучаснікаў, парады па вядзенні хатняй гаспадаркі і доглядзе за сабой, паэзія, перакладная проза.

Мы спадзяёмся, што выстава будзе карысная ўсім знатакам моды, уключаючы прафесіяналаў – гісторыкаў, мадэльераў, касцюмераў і музейных работнікаў.

Жадаем прыемнага прагляду!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка створаны інфармацыйны рэсурс пра яго жыццё і творчасць

4 Чэр 2020

“Электронны музей А.М. Карпюка” – такі новы праект Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна папаўніў калекцыю віртуальных музеяў, прысвечаных людзям, якія праславілі гэты край.

Бібліятэка анлайн

Вебінар па інфармацыйным напаўненні сайтаў РЗЭК

2 Чэр 2020

2 чэрвеня на віртуальнай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся навучальны вебінар "Размяшчэнне навін і аб'яў у Рэгіянальным зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі", прысвечаны інфармацыйнаму напаўненню кантэнту рэгіянальных зводных каталогаў бібліятэк Беларусі.

Бібліятэка анлайн

Дызайн выдавецкай маркі Крыстафа Плантэна: погляд праз 500 гадоў

1 Чэр 2020

Сёлета святкуецца 500-годдзе знакамітага выдаўца Крыстафа Плантэна, які заснаваў ў XVI ст. тыпаграфію ў Антверпене і паступова ператварыў яе ў адну з лепшых у Еўропе. Ува многіх музеях і бібліятэках свету запланаваны мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання юбілею друкара. Каб адзначыць юбілейную дату, Нацыянальная бібліятэка Беларусі таксама падрыхтавала шэраг акцый.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 90-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В.Н. Дышыневіч

31 Май 2020

Валянціна Нікіфараўна Дышыневіч нарадзілася 31 мая 1930 г. у Омску ў сям'і служачага. Скончыўшы 3 класы пачатковай школы, 10-гадовая Валянціна з бацькамі пераехала ў Гродна па месцы працы бацькі (ён быў лекарам).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі

31 Май 2020

31 мая 1909 г. адбылося адкрыццё і першае пасяджэнне Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (ВВАК). Яна стала навуковым, культурным, адукацыйным цэнтрам, вакол якога групавалася мясцовая інтэлігенцыя.

Па старонках беларускага календара

111