ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
Хто працуе над падсветкай бібліятэкі – глядзіце на “Беларусь 1”
Франтавыя дарогі «маладнякоўкі» Зінаіды Бандарынай

Новы віртуальны праект “Спадчына Кірыла і Мяфодзія”

Новы віртуальны праект “Спадчына Кірыла і Мяфодзія”
Іншыя навіны

Штогод 24 мая ў розных частках славянскага свету адзначаюць Дзень славянскага пісьменства і культуры. Свята цесна звязана з постацямі святых раўнаапостальных братоў Кірыла і Мяфодзія.

Віртуальная выстаўка “Спадчына Кірыла і Мяфодзія” структурна падзяляецца на часткі: па-першае, прыводзяцца біяграфічныя звесткі пра асветнікаў, па-другое, акрэсліваюцца ў храналагічным парадку значныя падзеі ў жыцці братоў.

Далей разглядаецца дзейнасць пераемнікаў і захавальнікаў спадчыны Кірыла і Мяфодзія і адрозненне глаголіцы ад кірыліцы.

У наступным раздзеле прыведзены прыклады старажытных славянскіх рукапісных тэкстаў, якія з’явіліся дзякуючы ўкладу і карпатлівай працы асветнікаў, а таксама шэраг старажытных рукапісных тэкстаў з фондаў НББ.

Завяршаюць віртуальную выстаўку выявы Кірыла-Мяфодзіеўскіх зборнікаў і першыя навуковыя працы знакамітых даследчыкаў.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам