ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
Кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
“Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…”

Пры моцнай ААН свет становіцца лепшым

Пры моцнай ААН свет становіцца лепшым
Іншыя навіны

З 23 кастрычніка да ўвагі карыстальнікаў прадстаўлена пастаянная віртуальная выстаўка “Пры моцнай ААН свет становіцца лепшым”, прысвечаная 70-годдзю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

24 кастрычніка 2015 года сусветная грамадскасць адзначыць 70-годдзе стварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Юбілей – добрая нагода падвесці вынік дзейнасці арганізацыі за некалькі дзесяцігоддзяў і вызначыць перспектыўныя кірункі далейшага развіцця ў сувязі са з’яўленнем новых пагроз і выклікаў.

Азнаёміўшыся з матэрыяламі, прадстаўленымі на віртуальнай выстаўцы “Пры моцнай ААН свет становіцца лепшым”, карыстальнікі і госці бібліятэкі атрымаюць магчымасць даведацца як мага больш пра адну з вядучых міжнародных арганізацый і пра яе ролю ў жыцці сусветнай супольнасці. Яны пазнаёмяцца з афіцыйнымі дакументамі і публікацыямі сістэмы ААН пачынаючы з падрыхтоўчага перыяду стварэння арганізацыі падчас Другой сусветнай вайны, яе станаўлення ў пасляваенны перыяд і да цяперашняга часу.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала часткай сусветнай сеткі дэпазітарных бібліятэк ААН са снежня 1957 года. У бібліятэцы сабрана ўнікальная калекцыя дакументаў ААН. Тэматыка гэтых дакументаў універсальная, яна ахоплівае ўсе бакі жыцця грамадства і сферы дзейнасці чалавека. Унікальнасць фонду ААН Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў тым, што, акрамя афіцыйных дакументаў кіруючых органаў ААН, бібліятэка атрымлівае дакументы і публікацыі спецыялізаваных устаноў і іншых самастойных арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

У дакументах, што экспануюцца на віртуальных стэндах, раскрываецца шматгранная дзейнасць ААН па збавенні будучых пакаленняў ад бедстваў вайны, падтрыманні міру і міжнароднай бяспекі, развіцці дружалюбных адносін паміж нацыямі, вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару.

На віртуальнай выстаўцы прадстаўлена больш за 260 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты. Экспазіцыя складаецца з сямі тэматычных раздзелаў. Для кожнага раздзела віртуальнай выстаўкі складзены бібліяграфічны спіс літаратуры.

Простая навігацыя з гіперспасылкамі для зручнасці перамяшчэння ў патрэбны карыстальніку раздзел, кароткая даведачная інфармацыя да кожнага раздзела і адпаведны дызайн палягчаюць успрыманне матэрыялу, прадстаўленага на віртуальнай выстаўцы.

Пры наведванні бібліятэкі выданні, якія экспануюцца, можна атрымаць у зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g). Кансультацыю па пошуку і заказе дакументаў акажуць супрацоўнікі залы. Віртуальныя наведвальнікі могуць заказаць неабходныя для работы выданні з дапамогай электроннага каталога на інтэрнэт-партале бібліятэкі.

Віртуальная выстаўка падрыхтавана супрацоўнікамі сектара абслугоўвання дакументамі міжнародных арганізацый аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Чытайце таксама пра іншыя віртуальныя выстаўкі бібліятэкі:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам