ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
Дзіцячы пакой запрашае
Доўгачаканы працяг: Наталля Батракова прэзентуе новую кнігу

Сведкі сівой даўніны

Сведкі сівой даўніны
Іншыя навіны

З 11 лістапада да ўвагі карыстальнікаў прадстаўлена пастаянная віртуальная выстаўка “Сведкі сівой даўніны: замкі, палацы, сядзібы Беларусі”, якая расказвае пра архітэктурныя каштоўнасці беларускага краю.

Старажытныя палацы, замкі і сядзібы – частка духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа. Яны займаюць значнае месца сярод гістарычных каштоўнасцей нашай краіны.

Выстаўка "Сведкі сівой даўніны" знаёміць са шматлікімі выданнямі, якія раскрываюць працэсы станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры, паказваюць вытокі беларускага ваеннага дойлідства, а таксама ўзнімаюць пытанні рэстаўрацыі і аднаўлення архітэктурных помнікаў. Друкаваныя экспанаты раскажуць пра гісторыю ўзнікнення на тэрыторыі Беларусі замкаў, палацаў, сядзіб і гістарычныя падзеі, звязаныя з імі.

Асобныя раздзелы прысвечаны Нясвіжскаму палацава-замкаваму комплексу, а таксама ўнікальнаму помніку беларускай архітэктуры XVI–XX стст. Мірскаму замку.

Экспазіцыю склалі кнігі, перыядычныя выданні, паштоўкі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Усяго налічваецца каля 130 крыніц.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Чытайце таксама пра іншыя віртуальныя выстаўкі бібліятэкі:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам