ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
«Я пакінуў у дарозе многа…»
Новы праект да 75-годдзя Вялікай Перамогі

Віртуальная выстаўка пра тайны беларускага арнаменту

Віртуальная выстаўка пра тайны беларускага арнаменту
Іншыя навіны

Многае са старажытнай культуры ўспрымаецца намі як таямнічае і незразумелае. Нешта забылася, сэнс некаторых рэчаў ужо невядомы. Аднак яны захаваліся ў нашым жыцці: у абрадах, звычаях, сімвалах, матывах. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана важная для нашчадкаў аповесць пра нацыянальныя традыцыі і жыццё нашага народа, хараство прыроды Беларусі і яе руплівых людзей.

Пастаянная віртуальная выстаўка “Узоры беларускай душы: арнаменты роднага краю” ўвабрала ў сябе шматграннасць арнаменту як культурнай з’явы.

Экспазіцыя знаёміць з характэрнымі асаблівасцямі ўзораў на беларускіх традыцыйных тканых вырабах. Прадстаўлены гістарычныя, мастацтвазнаўчыя, фальклорныя і іншыя матэрыялы з даследаваннямі гэтай тэмы айчыннымі навукоўцамі. Асаблівую каштоўнасць мае кніга доктара мастацтвазнаўства, прафесара М.С. Кацара “Беларускі арнамент” – унікальны збор даваенных запісаў, гутарак, замалёвак і фотаздымкаў.

У кожным шыўку ўзору заключаны глыбокі сэнс. Выстаўка дае магчымасць пазнаць тайны сімвалаў і матываў беларускага арнаменту, навучыцца “чытаць” іх.

Некалькі раздзелаў экспазіцыі прысвечаны гісторыі мастацкага ткацтва і вышыўкі, ручніка і народнага касцюма.

Частка экспазіцыі расказвае пра выдатны феномен нацыянальнай культуры Беларусі – слуцкія паясы. Узорыстыя шаўковыя паясы, што вырабляліся на Слуцкай мануфактуры, атрымалі сусветную вядомасць і сталі сведчаннем таленту айчынных майстроў. Для ілюстрацыі падаюцца прыклады слуцкіх паясоў з фотальбома “В граде Слуцке”.

Апошні раздзел дэманструе пераемнасць народных арнаментальных традыцый у дэкоры сучасных вырабаў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам