ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”: да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пра юбілей Нацыянальнай бібліятэкі – у эфіры тэлеканала “АНТ”!

Арыгінальныя і цікавыя: Нацыянальная бібліятэка прадставіла выстаўку падарункаў

Арыгінальныя і цікавыя: Нацыянальная бібліятэка прадставіла выстаўку падарункаў
Іншыя навіны

8 верасня адбылося адкрыццё выставачнага праекта “БібліяКОМПАС. Навігатар па падарунках бібліятэцы”.

На працягу свайго 100-гадовага існавання Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца не толькі галоўнай кніжнай скарбніцай краіны, але і цэнтрам доступу да інфармацыі са шматлікіх крыніц і носьбітаў. Па выніках культурных і адукацыйных акцый фонды бібліятэкі папаўняюцца нацыянальнымі сувенірамі розных краін. У межах святкавання 100-гадовага юбілею ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены шматлікія і разнастайныя падарункі партнёраў, гасцей, сяброў і чытачоў бібліятэкі.

Выказаць падзяку за сумесную працу і развіццё бібліятэчнай справы, павіншаваць Нацыянальную бібліятэку Беларусі з юбілеем сабраліся калегі, сябры, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў. З прывітальным зваротам на адкрыцці выступіла генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава. З цёплымі словамі звярнуліся да прысутных старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран.

На выстаўцы можна ўбачыць жывапісныя палотны, калажныя работы, акварэльныя замалёўкі і фотапластыку, нацыянальныя прадметы адзення, альбомныя выданні ад прыватных асоб і замежных дэлегацый з краін Еўропы, Азіі і Афрыкі і, канешне, кнігі – з аўтографамі пісьменнікаў, даследчыкаў, вучоных і мастакоў, факсіміле кніжных помнікаў, сучасныя рэдкія выданні, падараваныя бібліятэцы прыватнымі асобамі і арганізацыямі. Сярод іх вылучаюцца: кніга мастака Ю. Якавенкі “Cantico dei cantici” (“Песня песняў”), узноўленая па старажытнай тэхналогіі “Карта свету Джавані Вавасорэ”, 18-томнае факсімільнае выданне знакамітай “Iconotheca Valvasoriana” – калекцыі графічных твораў нямецкіх, аўстрыйскіх, галандскіх, фламандскіх, французскіх, італьянскіх, англійскіх і крайнскіх майстроў ХVI–XVII стст.

Асобнае месца ў экспазіцыі займаюць узнагароды, атрыманыя бібліятэкай за паспяховую працу ў ажыццяўленні выдавецкіх праектаў па захаванні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, за актыўную дзейнасць у сферы міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва.

Многія экспанаты будуць дэманстравацца ўпершыню.


Выставачны праект працуе ў выставачным комплексе да 30 лістапада 2022 года.
Дата яго заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам