ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
#BelBookChallenge 2020 – на старт!
У “алмазе ведаў” адкрыліся VI Беларускія Калядныя чытанні

Больш, чым пісьменнік: адкрылася выстаўка “Княства вобразаў і слоў” (+ відэа)

Больш, чым пісьменнік: адкрылася выстаўка “Княства вобразаў і слоў” (+ відэа)
Іншыя навіны

26 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “Княства вобразаў і слоў”. Экспазіцыя прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Мастаком слова створана больш за 600 выяў, у якіх ён дакладна выпісваў дэталі касцюма, зброі, сілуэты і характэрныя рысы герояў. Малюнкі дапамагалі пісьменніку ў час працы над вобразнасцю тэксту. Аўтарскія эскізы да аповесцей, а таксама рукапісы верша “Развітанне з Радзімай”, самаробны канверт і ліст да сябра Язэпа Хаўратовіча (з яго прыватнай калекцыі) прадстаўлены на выстаўцы “Княства вобразаў і слоў”.

На мерапрыемстве выступілі першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” Наталля Шаранговіч, загадчыца сектара музейнай дзейнасці навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Таццяна Захарава.

У экспазіцыю ўвайшлі юбілейныя, рэдкія і адметныя выданні твораў Уладзіміра Караткевіча з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: першы зборнік прозы “Блакіт і золата дня” (1961, мастачка Алена Лось), раман “Каласы пад сярпом тваім”, ілюстраваны мастаком Арленам Кашкурэвічам 1968 года выдання з аўтографам Уладзіміра Сямёнавіча, юбілейнае чатырохмоўнае выданне “Дзікае паляванне караля Стаха”, падрыхтаванае Беларускім фондам культуры ў 2010 г. і ўпрыгожанае ўнікальнымі афортамі Юрыя Якавенкі. Адзін з гэтых афортаў у арыгінале (гравюра да вокладкі “Nicola”) пасля ўдзелу ў літаратурна-мастацкай выстаўцы застанецца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – аўтар перадае яе ў падарунак з нагоды юбілею беларускага класіка.

Сілуэты, вобразы, знаёмыя сюжэты да сусветна вядомых раманаў і аповесцей, казак і вершаў Уладзіміра Караткевіча адлюстраваны на арыгінальных графічных работах і лістах Віктара Мікіты, Уладзіміра Вішнеўскага, Юрыя Хілько, Арлена Кашкурэвіча, Міхаіла Басалыгі, Юрыя Якавенкі, Васіля Шаранговіча, Мікалая Купавы, Яўгена Куліка, Людмілы Лобан, Тамары Шэлест, Святланы Рыжыкавай. Таксама можна ўбачыць рэалістычныя партрэты пісьменніка, зробленыя Арленам Кашкурэвічам і Васілём Шаранговічам.

Экспазіцыя падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускім саюзам мастакоў. Актыўны ўдзел у арганізацыі экспазіцыі прыняў беларускі кніжны графік Мікалай Купава, які неаднаразова ладзіў мастацкія юбілейныя выстаўкі, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу.

Наведаць графічны помнік творчасці беларускага класіка – “Княства вобразаў і слоў” можна да 1 красавіка 2021 г.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Запрашаем таксама на экскурсію "Жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча" з цыкла інтэрактыўных вучэбна-пазнавальных экскурсій “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечанага класікам беларускай літаратуры і дзеячам культуры.

Па рашэнні Мінгарвыканкама № 1069 масавыя мерапрыемствы рэкамендуецца наведваць толькі ў масках і іншых індывідуальных сродках абароны. Пераканаўча просім наведвальнікаў прыходзіць на выстаўку ў масках!

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала "СТБ".

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам