ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Музычны свет Генрыха Вагнера
Сучаснае мастацтва Пакістана ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Да стагоддзя “алмаза ведаў”: у бібліятэцы адкрыўся новы выставачны праект

Да стагоддзя “алмаза ведаў”: у бібліятэцы адкрыўся новы выставачны праект
Іншыя навіны

16 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта “Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі”, прымеркаванага да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Года гістарычнай памяці.

Сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень 16 гадоў таму адкрыўся новы будынак бібліятэкі.

Сёлета Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі спаўняецца 100 год. Знакавая падзея ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА. За гэты перыяд быў сабраны найбагацейшы фонд, які сёння налічвае больш за 10 мільёнаў дакументаў, што камплектуюцца па калекцыйным прынцыпе.

Новы выставачны праект дазваляе паказаць паўнату, разнастайнасць і ўнікальнасць фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і паглядзець на стагоддзе “скарбніцы ведаў” праз яркія і значныя ўзоры нацыянальнага дакумента і прыклады сусветнага кнігавыдання – літаратурныя бестселеры, музычныя кампазіцыі, кіно, графіку і плакатнае мастацтва, створаныя ў перыяд з 1922 па 2022 год.

Кнігі, часопісы, плакаты, нотныя выданні, аўдыя- і відэадакументы, электронныя сродкі захоўвання інфармацыі дапамагаюць прасачыць развіццё майстэрства афармлення выданняў, змены ў формах перадачы інфармацыі, працэс удасканалення інфармацыйных тэхналогій. Адметнасцю экспазіцыі сталі пішучыя машынкі, скураныя партфелі і чытацкія білеты вядомых беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў, калекцыя настольных лямп ХХ стагоддзя з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Літаратурнага музея Петруся Броўкі.

На адкрыцці выстаўкі выступілі намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, старшыня Савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі Уладзімір Кулажэнка, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік, загадчыца аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Юлія Твердахлебава, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі ХІ–ХVІІІ стст. Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

Вобраз дыямента ўвасабляе не толькі знешні выгляд Нацыянальнай бібліятэкі – будынак у выглядзе брыльянта, шкляныя столі, бляск металічных элементаў інтэр’ера, ззяючыя грані, вольная прастора і святло, але і сапраўдная каштоўнасць і шматграннасць фондаў бібліятэкі.

Скласці сваё меркаванне аб выстаўленых калекцыях і ацаніць экспанаты праекта “Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі” запрашаем усіх жадаючых да 29 студзеня 2023 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам