ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк
Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ніну Мікалаеўну Касілаву!

Мастацтва перадачы модных ідэй – у праекце “FASHION-ілюстрацыя” (+відэа)

Мастацтва перадачы модных ідэй – у праекце “FASHION-ілюстрацыя” (+відэа)
Іншыя навіны

27 студзеня ў атрыуме Нацыянальнай бібліятэкі (2-гі паверх) адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “FASHION-ілюстрацыя”.

Экспазіцыя створана ў межах штогадовага выставачнага праекта "Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі" і прадстаўляе гісторыю ўзнікнення і досвед развіцця fashion-ілюстрацыі – мастацтва перадачы модных ідэй у візуальнай форме.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава выступіла з прывітальным словам і акрэсліла асноўную мэту выставачнага праекта.

2-Fashion-il..jpg

Аўтар уласнага брэнда моднага адзення Tamara Harydavets, уладальнік аднайменнага атэлье мастацтваў, член Беларускай палаты моды, Беларускага саюза дызайнераў, пастаянны ўдзельнік Belarus Fashion Week Тамара Гарыдавец распавяла пра супрацоўніцтва з Нацыянальнай бібліятэкай і вынікі плённай працы ўдзельнікаў.

Прыемным падарункам для прысутных сталі творчы нумар ад узорнага ансамбля танца “Беларусачка” і модны паказ ад Нацыянальнай школы прыгажосці і беларускіх фэшн-дызайнераў. Таксама ў дзень вернісажу гледачы мелі рэдкую магчымасць убачыць арыгінальнае выданне 1590 г. з гравюрамі італьянскага мастака і гравёра Чэзарэ Вячэліа, на якіх адлюстравана моднае адзенне розных краін свету XVI ст.

У экспазіцыі "FASHION-ілюстрацыя" можна ўбачыць:

  • факсіміле летапісных зводаў еўрапейскіх і беларускіх зямель з выявай адзення тагачаснага насельніцтва і зборамі саслоўных партрэтаў вышэйшых слаёў грамадства;
  • моду XVIII–ХІХ стст. – арыгінальныя аўтарскія гравюры з выявай жаночых і мужчынскіх касцюмаў, лепшыя часопісы моды еўрапейскіх і расійскіх выдаўцоў;
  • уражальныя і экспрэсіўныя акварэлі беларускай fashion-ілюстратаркі Веранікі Талецкай;
  • творчыя працы студэнтаў кафедры дызайну моды факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ;
  • рэчы з асабістай калекцыі Ігара Сурмачэўскага;
  • дэталёвую рэканструкцыю галаўных убораў, сукенак і сумачак ад Ганны Юхнавец.

4-Fashion-il..jpg

Тэма ўзаемапранікнення моды і мастацтва прадстаўлена ў работах вядомых дызайнераў Беларускай палаты моды, якая аб’ядноўвае таленты ўсёй краіны: свае карціны і сукенкі экспануюць Тамара Гарыдавец (Віцебск), Таццяна Яфрэмава (Віцебск), Кацярына Буцер (Брэст), Вольга Дзяйко (брэнд “Ежевика”) сумесна з мастаком Аляксандрам Некрашэвічам (Мінск).

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выказвае шчырыя словы падзякі суарганізатарам выстаўкі – старшыні Беларускай палаты моды Яніне Ганчаровай, загадчыцы кафедры дызайну моды факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Алене Атраховіч, дырэктару Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэне Ярэміч, калекцыянеру Ігару Сурмачэўскаму, беларускаму мастаку Аляксандру Некрашэвічу, дырэктару Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзеі Васільчанка.


Праект “FASHION-ілюстрацыя” будзе доўжыцца да 22 мая 2022 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Глядзіце рэпартажы пра выставу тэлеканала "Беларусь 1":

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам