ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Адкрыўся кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”

Падарожжа ў часе, ці Як перанесціся ў эпоху Скарыны

Падарожжа ў часе, ці Як перанесціся ў эпоху Скарыны
Іншыя навіны

14 верасня ў бібліятэцы ўрачыста адкрылася міжнародная выстаўка “Францыск Скарына і яго эпоха”.


Яе арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Адкрыццё міжнароднай выстаўкі пачалося з урачыстай цырымоніі ўскладання кветак да помніка Францыску Скарыну, у якой прынялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Тым часам святочную пляцоўку галоўнага ўвахода Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў сам Францыск Скарына, вобраз якога ажывіў акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, уладальнік медалю Ф. Скарыны Дзяніс Паршын. “Тое, што сёння Нацыянальная бібліятэка сабрала маю спадчыну на адной міжнароднай выстаўцы – лепшы доказ таму, што мая эпоха, мая дзейнасць вам неабыякавая! Кожная краіна, дзе некалі я жыў і працаваў, зрабіла свой унёсак, каб гэтая выстаўка адбылася. І ў тым, што вы, удзячныя нашчадкі, здолелі гэты скарб захаваць, вывучыць і даць магчымасць усім людзям яго спазнаць, я бачу сувязь нашых эпох!” – дэкламаваў першадрукар.

Прывітальныя словы прагучалі ад Рамана Матульскага і ганаровых гасцей – Барыса Святлова, Петэра Дэтмара, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь, і Уладізіміра Гняздзілава, выконваючага абавязкі генеральнага дырэктара Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі.

Сімвалічную чырвоную стужку ля ўвахода на выстаўку “Францыск Скарына і яго эпоха” ўрачыста перарэзалі Міхаіл Мясніковіч, Барыс Святлоў і Раман Матульскі.

Атмасфернасць святочнаму мерапрыемству прыдалі нумары ансамбля скрыпачоў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, капэлы беларускіх духавых інструментаў “Гуды” і танцавальнага калектыву Дзмітрыя Залескага.

“Часавы партал” у скарынаўскую эпоху адкрыўся 15 верасня і будзе прапускаць усіх жадаючых да 31 снежня 2017 года. Шчыра чакаем! Месца тэлепартацыі – выставачны комплекс бібліятэкі (пам. 104).

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам