ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Вайна і жанчына – словы несумяшчальныя, але жыццё дыктуе нам свае правы...
Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.

У бібліятэцы адкрылася выстаўка да 80-годдзя ўз'яднання БССР

У бібліятэцы адкрылася выстаўка да 80-годдзя ўз'яднання БССР
Іншыя навіны

17 верасня ў бібліятэцы адкрыўся выставачны праект “Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі” да 80-годдзя ўз'яднання Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотадакументаў.

На мерапрыемстве выступілі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дземянюк, галоўны захавальнік фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў Ала Кот, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, загадчык кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў БДПУ імя М. Танка Анатоль Вялікі.

Падчас мерапрыемства загадчык аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка прэзентаваў электронны рэсурс “Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы, 1919–1939 гг.”. Яго карыстальнікам даступны беларускія літаратурныя часопісы, якія друкаваліся на тэрыторыях БССР і Заходняй Беларусі з 1919 па 1939 гады. Гэта больш за 1 300 нумароў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы і іншых інфармацыйных устаноў Беларусі і замежных краін.

Як прайшло адкрыццё выставачнага праекта, глядзіце ў сюжэтах тэлеканалаў АНТ і СТВ.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам