ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Кароль містыфікацыі
Спартыўнае жыццё краіны праз “Беларусь у асобах і падзеях”

У бібліятэцы прэзентавалі выставачны праект “Беларусь спартыўная”

У бібліятэцы прэзентавалі выставачны праект “Беларусь спартыўная”
Іншыя навіны

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя выставачнага праекта “Беларусь спартыўная”.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.

На прэзентацыі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі падкрэсліў, што “алмаз ведаў” не толькі кнігасховішча – гэта адзін з самых вядомых турыстычных цэнтраў краіны, і з пачатку года галоўная бібліятэка краіны рыхтуецца прыняць замежных гасцей, якія прыедуць на міжнародныя спаборніцтвы. Выставачны праект “Беларусь спартыўная” ўвайшоў у культурную праграму II Еўрапейскіх гульняў.

Перарэзаць чырвоную стужачку і выступіць з прывітальным словам прыехалі дырэктар фонду “Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў”, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Георгій Катулін, першы намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Дурноў, першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Сяргей Шаўрук.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел майстар спорту па каратэ, васьміразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь, прызёр маладзёжных першынстваў свету і Еўропы, адзін з лідараў нацыянальнай каманды Андрэй Грыневіч.

Выставачны праект прадставіў сувеніры са спартыўнай сімволікай усесаюзных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, савецкіх спартакіяд, чэмпіянатаў свету і Еўропы, кубкі, медалі, дыпломы, экіпіроўку вядомых прадстаўнікоў беларускага спорту, такіх як Аляксандра Герасіменя, Віктар Угрумаў, Наталля Цылінская, Андрэй Краўчанка, Дзмітрый Дашчынскі, Уладзімір Камінскі, Аляксей Грышын.

Рэтраспектыўная фотавыстаўка “Дадатковы час” дала магчымасць убачыць рэдкія і малавядомыя фотаздымкі беларускіх спартсменаў. Здымкі дапоўнілі карціны беларускіх мастакоў і спартыўныя плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.

Персанальная фотавыстаўка Віктара Суглобы пазнаёміла гасцей мерапрыемства з аўтарскімі мастацкімі здымкамі майстра, аб’яднанымі тэмай беларускага спорту.

Кніжная выстаўка “Яркіх перамог, яркага лета!” прадставіла асноўныя правілы, гісторыю і развіццё ў Беларусі 15 відаў спорту, якія ўваходзяць у праграму II Еўрапейскіх гульняў, а таксама іх інфармацыйнае адлюстраванне ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі.


Азнаёміцца з выставачным праектам можна да 31 снежня 2019 г. у атрыуме 2-га паверха.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам