ГалоўнаяПаслугiДадатковыя паслугіРамонт і рэстаўрацыя кнігПераплёт утачку газет

Пераплёт утачку газет (якія не патрабуюць рамонту) у падшыўку з вырабам кардоннай пераплётнай крышкі з карашком з бумвінілу

Да газет, якія аператыўна і разгорнута адлюстроўваюць пытанні грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы розных часавых перыядаў, жыццё гарадоў і прадпрыемстваў, інтарэсы і дасягненні грамадзян, заўсёды захоўваецца цікавасць.

Газеты першапачаткова не прызначаны для працяглага захоўвання, для іх вырабу выкарыстоўваюцца самыя танныя і недаўгавечныя матэрыялы. Яны вельмі хутка становяцца непрыдатнымі.

Для павелічэння тэрміну захоўвання і зручнасці эксплуатацыі газеты пераплятаюць у падшыўкі.

Неабходна адзначыць, што звычайныя памеры газет (больш за фармат А4) часта не дазваляюць арганізаваць самае простае і даступнае захоўванне ў папках, так як нават для часовага захоўвання неабходна папка пад памер газеты / падшыўкі. Захоўванне газет у складзеным выглядзе значна скарачае і без таго невялікі тэрмін жыцця газеты.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 72 (аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў).
Бібліятэкарам