ГалоўнаяПаслугiДадатковыя паслугіРамонт і рэстаўрацыя кнігВыраб футаралаў з бескіслотнага кардону пад фармат дакументаў

Выраб футаралаў з бескіслотнага кардону пад фармат дакументаў

На сённяшні момант актуальна пытанне захаванасці каштоўных дакументаў, якія знаходзяцца ў дрэнным фізічным стане і рэстаўрацыя якіх немагчыма па шэрагу прычын. Фазавая кансервацыя гэтых дакументаў з дапамогай захоўвання ў кантэйнерах з бескіслотнага кардону не толькі эканамічная, бо дазваляе адкласці (а часам пазбегнуць) правядзенне дарагой рэстаўрацыі, але і падаўжае тэрмін іх службы.

Мы вырабляем кантэйнеры з бескіслотнага кардону клеявым спосабам пад памер дакумента.

Функцыі кантэйнера:

  • абарона ад механічных нагрузак;
  • абарона ад светлавых нагрузак;
  • абарона ад бруду і пылу;
  • абарона ад знешняга біялагічнага фактару;
  • абарона ад рэзкіх ваганняў тэмпературы і вільготнасці;
  • запаволенне хімічных рэакцый, якія спрыяюць разбурэнню матэрыялаў (запаволенне працэсаў старэння);
  • дадатковая абарона пры аварыйных сітуацыях.

Важна, каб памер кантэйнера адпавядаў памеру дакумента.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 72 (аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў).

Бібліятэкарам