ГалоўнаяПаслугiІнфармацыйныя паслугіІнфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне

Інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне

Інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў – адна з асноўных задач Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. З мэтай павышэння якасці абслугоўвання бібліятэка прапануе шэраг дадатковых паслуг. Сярод іх – падрыхтоўка спісаў літаратуры па вызначанай тэматыцы. Нашы бібліёграфы правераць і адкарэктуюць бібліяграфічнае апісанне, зробяць неабходныя праўкі ў бібліяграфічны спіс у электронным выглядзе. Спіс выкарыстанай літаратуры, складзены ў адпаведнасці з існуючымі правіламі і стандартамі, – неад’емная частка любой курсавой, дыпломнай і дысертацыйнай работы.

Чытачы бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца таксама са спісамі літаратуры, экспануемай на юбілейных і тэматычных кніжных выстаўках, якія арганізуюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Доступ да спісаў ажыццяўляецца з любога чытацкага камп’ютара праз папку "Спісы літаратуры да кніжных выставак". Неабходную інфармацыю можна скапіраваць на электронны носьбіт або зрабіць ксеракопію ў адпаведнасці з зацверджаным Прэйскурантам платных паслуг.

Выкананне фактаграфічных, удакладняльных даведак і аналітычнага агляду – адзін з напрамкаў дзейнасці нашай бібліятэкі. Вялікую папулярнасць сярод карыстальнікаў атрымала віртуальная даведка "Спытай бібліятэкара". Пры цяжкасцях пошуку інфармацыі ў электронным або картачным каталогах, у электронных базах даных супрацоўнікі бібліятэкі дапамогуць вам!

Ёсць неабходнасць самастойна папрацаваць за камп’ютарам у Інтэрнэце? Да вашых паслуг інтэрнэт-цэнтр, шэраг інфармацыйных рэсурсаў, даступных толькі з будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Экспертыза рукапісаў, старадрукаваных і рэдкіх кніг – унікальная паслуга бібліятэкі. Супрацоўнікі навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства правядуць аналіз дакумента і дадуць кваліфікаванае заключэнне.

Бібліятэкарам