ГалоўнаяПаслугiІнфармацыйныя паслугіІнфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўваннеПраверка тэкставых дакументаў на наяўнасць запазычанняў

Праверка тэкставых дакументаў на наяўнасць запазычанняў

Паслуга дазваляе праверыць тэксты дысертацый, курсавых і дыпломных работ, рэфератаў, артыкулаў і да т.п.

Праверка тэкстаў праводзіцца:

  1. З дапамогай інфармацыйнай сістэмы “Антыплагіят” у калекцыях дысертацый РДБ; дысертацый і аўтарэфератаў НББ; “eLIBRARY.ru”; у модулях пошуку ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка онлайн”; “БібліяРосіка”; “Лань”; “BOOK.ru”; Інтэрнэце і інш.
  2. З дапамогай інфармацыйнай сістэмы “ПлагіятКантроль” у базе даных дысертацый, абароненых у Рэспубліцы Беларусь.

Тэкставы дакумент для праверкі павінен быць у фармаце pdf (з тэкставым пластом). Інфармацыйная справаздача аб наяўнасці запазычанняў, сфарміраваная праграмнымі сродкамі, будзе капіравацца на электронны носьбіт заказчыка.

Кошт заказу вызначаецца ў адпаведнасці з пп. 91, 92 Прэйскуранта платных паслуг, якія аказваюцца Дзяржаўнай установай “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” фізічным асобам.

Скарыстацца паслугай можна ў зале дысертацый і ў інтэрнэт-магазіне бібліятэкі.

Відэаўрок “Аплата інтэрнэт-паслуг”

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 20, 293 27 02.

Е-mail: apl@nlb.by

Бібліятэкарам