ГалоўнаяПаслугiІнфармацыйныя паслугіМіжбібліятэчны абанемент

Міжбібліятэчны абанемент

Міжбібліятэчны абанемент (МБА) значна пашырае межы інфармацыйнага патэнцыялу асобнай бібліятэкі, дазваляючы выкарыстоўваць інфармацыйныя рэсурсы не толькі бібліятэк Беларусі, але і замежных краін.

Паслугі МБА Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадстаўляюцца калектыўным карыстальнікам – рэспубліканскім і замежным бібліятэкам і інфармацыйным арганізацыям, і індывідуальным карыстальнікам, якія маюць чытацкі білет бібліятэкі.

Па МБА дакументы Нацыянальнай бібліятэкі могуць быць выдадзены толькі па заказах калектыўных абанентаў. Дакументы, якія адсутнічаюць у бібліятэцы, могуць быць замоўлены ў іншых бібліятэках Рэспублікі і замежжа па запытах як калектыўных, так і індывідуальных карыстальнікаў.

Прадстаўляюцца дакументы ў рамках МБА ў выглядзе арыгінальных выданняў і лічбавых копій. Умовы доступу да іх вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Аформіць заказ па МБА можна:

Абслугоўванне па МБА ажыццяўляецца на падставе Парадку абслугоўвання карыстальнікаў міжбібліятэчнага абанемента.

Бібліятэкарам