Экскурсія праходзіць па трох паверхах бібліятэкі. Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з гісторыяй бібліятэкі, яе мастацкім афармленнем, тэхнічным абсталяваннем і архітэктурнымі асаблівасцямі будынка, наведваюць музей кнігі. З агляднай пляцоўкі экскурсанты маюць магчымасць палюбавацца панарамай Мінска.