Упершыню запрашаем на экскурсію ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі з наведваннем круглай залы Прэзідэнт-цэнтра.
Падчас экскурсіі нашы госці атрымаюць унікальную магчымасць не толькі наведаць залу, дзе праходзяць шматлікія мерапрыемствы з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, прадстаўнікоў дыпламатычных місій, вучоных і дзеячаў культуры, але і зрабіць памятныя фатаграфіі інтэр’ера аднаго з самых значных месцаў будынка бібліятэкі.
Экскурсанты таксама пазнаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі “дыямента ведаў”, мастацкім афармленнем бібліятэкі, атрымаюць незабыўныя ўражанні ад пад’ёму на панарамным ліфце на вышыню звыш 73 метраў, дзе размешчана аглядная пляцоўка.
У экскурсійным маршруце прадугледжана наведванне адной з мастацкіх галерэй, у якой прадстаўлены работы вядомых беларускіх і замежных майстроў.
Спецыяльныя ўмовы: папярэдні запіс з накіраваннем спіса асоб, якія плануюць наведаць бібліятэку.