ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсііІнтэрактыўная экскурсія “Кнігі, якія ажылі”

Інтэрактыўная экскурсія “Ажыўшыя кнігіі”

azyushyja_knihi.jpg

Быць чараўніком марыць кожны – ад малога да вялікага. І кожны можа ім стаць, узяўшы ў рукі дзіўную 4D-кнігу з дапоўненай рэальнасцю. Цяпер такую цуд-кнігу можна сустрэць у Нацыянальнай бібліятэцы!

Запрашаем дзяцей і іх бацькоў, а таксама бабуль і дзядуль на інтэрактыўную экскурсію “Ажыўшыя кнігі”! Падчас пазнавальна-займальнага падарожжа вы даведаецеся, як уладкованы “алмаз ведаў”, як развівалася і мянялася кніга – ад рукапіснай да сучаснай 4D, зможаце выбраць і замовіць любімыя кнігі, а затым прасачыць за іх дастаўкай са сховішча-крышталя.

Вас чакае сустрэча з міні-кнігай і кнігай-гігантам, але галоўнае – вы ўбачыце, як на старонках “ажываюць” героі 4D-кніг! З дапамогай электронных планшэтаў зможаце ажывіць кнігі з дапоўненай рэальнасцю і пагрузіцца ў свет чараўніцтва. Уключайцеся разам з намі ў гэты дзівосны працэс!

Прыемным завяршэннем сустрэчы стане незабыўны пад’ём на аглядную пляцоўку бібліятэкі, адкуль адкрываецца цудоўны від на сталіцу з вышыні больш за 73 метры.

Можна прыйсці на інтэрактыўную экскурсію “Ажыўшыя кнігі” аднаму ці дружнай кампаніяй. А для групы да шасці чалавек, у склад якой уваходзяць хаця б адзін дарослы і хаця б двое дзяцей да 16 гадоў, можна атрымаць сямейны білет са скідкай 35 %.

Мы – за прыемнае і карыснае правядзенне часу сярод родных і блізкіх! Да сустрэчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі!

Экскурсія праводзіцца па папярэднім запісе.
Склад групы – да 10 чалавек.

Заяўкі прымаюцца з 10.00 да 18.00 з аўторка па суботу.
Тэлефоны: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Кошт экскурсіі


Бібліятэкарам