ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсііВучэбна-пазнавальная экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”Жыццёвы і творчы шлях Кандрата Крапівы

Жыццёвы і творчы шлях Кандрата Крапівы

SIB_Krapiva_Af.jpg

Экскурсія з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы і творчы шлях Кандрата Крапівы разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў.

Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследуюць прынцып работы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў знакамітага беларускага пісьменніка.

Частка экскурсіі праходзіць у інтэрактыўнай форме з выкарыстаннем прэзентацыі, прысвечанай жыццю і творчасці Кандрата Крапівы. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстаўка твораў пісьменніка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку яго прыжыццёвых выданняў. Таксама наведвальнікі могуць замацаваць атрыманыя веды з дапамогай творчых заданняў.

SIB_Krapiva_1.jpg
SIB_Krapiva_2.jpg
SIB_Krapiva_3.jpg
SIB_Krapiva_4.jpg
SIB_Krapiva_5.jpg
SIB_Krapiva_6.jpg
Бібліятэкарам