ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсііВучэбна-пазнавальная экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”Жыццёвы і творчы шлях Янкі Купалы

Жыццёвы і творчы шлях Янкі Купалы

SIB_Kupala_Af.jpg

Экскурсія з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы і творчы шлях Янкі Купалы разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў.

Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследуюць прынцып работы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў знакамітага беларускага паэта.

Частка экскурсіі праходзіць у інтэрактыўнай форме з выкарыстаннем прэзентацыі, прысвечанай жыццю і творчасці Янкі Купалы, а таксама літаратурнай віктарыны па п'есе “Паўлінка”. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстаўка твораў беларускага песняра з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку яго прыжыццёвых выданняў.

Літаратурная віктарына па п'есе “Паўлінка” (скачаць віктарыну)
Прэзентацыя, прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху Янкі Купалы (скачаць прэзентацыю)

Можна таксама пазнаёміцца ​​з віртуальным праектам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас”.

SIB_Kupala_1.jpg
SIB_Kupala_2.jpg
SIB_Kupala_3.jpg
SIB_Kupala_4.jpg
SIB_Kupala_5.jpg
SIB_Kupala_6.jpg
SIB_Kupala_7.jpg
SIB_Kupala_8.jpg
SIB_Kupala_9.jpg
Бібліятэкарам