ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2008–2010 гг.Асветнік з роду Астрожскіх

Асветнік з роду Астрожскіх

Выстаўка была прымеркавана да 400-й гадавіны памяці дабравернага князя К.К. Астрожскага (1524–1608) і 430-годдзя заснавання Астрожскай друкарні.
 
 
Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі – прадстаўнік аднаго з самых вядомых і знакамітых магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як выдатны дзяржаўны і царкоўны дзеяч, але і як асветнік, заснавальнік Астрожскай школы і Астрожскай друкарні.
 
На выстаўцы “Асветнік з роду Астрожскіх” дэманстраваліся выданні канца ХIX – пачатку ХХ ст., прысвечаныя гісторыі рода князёў Астрожскіх; старадрукаваныя кірылічныя кнігі, што выйшлі ў свет з Астрожскай і іншых друкарняў ХVI–XVIII стст. Сярод кніжных помнікаў, прадстаўленых у экспазіцыі, асаблівае месца займала Астрожская Біблія (1581) – першы поўны друкаваны пераклад Бібліі на царкоўнаславянскую мову. Гэтае выданне – сапраўдны духоўны скарб усяго праваслаўнага і славянскага свету.

Бібліятэкарам