ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2011–2012 гг.Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму

Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму

На выстаўцы экспанавалія Біблія Ф. Скарыны з Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі (Гёрліц, Германія) і выданні Ф. Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Асобнік з Гёрліца, які быў выяўлены ў 2003 г. у Верхнялужыцкай навуковай бібліятэцы (ВЛНБ), складаецца з 11 алігатаў: кніга Прамудрасць, чатыры кнігі Царстваў, пяцікніжжа Маісея (кніга Быццё, кніга Зыход, кніга Левіт, кніга Лічбы, кніга Другі закон) і кніга Іісуса Навіна.

Асаблівую каштоўнасць уяўляюць: пяцікніжжа Маісея і кніга Іісуса Навіна, якія адсутнічаюць у фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), кніга Быцця з агульным для ўсей Бібліі гравіраваным тытульным аркушам, кнігі Царстваў з вядомым партрэтам Францыска Скарыны.

Выдавецкую дзейнасць Скарына пачаў у Празе ў 1517 г., дзе надрукаваў Псалтыр, а затым 22 кнігі Старога Запавету пад агульнай назвай “Бівлія руска”. Усе яны выпушчаны фарматам у чацвёртую долю аркуша, што было не характэрна для заходнееўрапейскіх друкаваных Біблій таго часу. Тэксты Бібліі надрукаваны на царкоўнаславянскай мове ў беларускамоўнай рэдакцыі. У сваіх прадмовах Скарына падкрэслівае, што мэта яго выдавецкай дзейнасці – дапамагчы простым людзям “познать мудрость и науку”, “абы, научившиеся мудрости, добро жили на свете”. Шматлікія гравюры ў яго кнігах вылучаюцца арыгінальнасцю кампазіцый, сюжэтаў і майстэрствам гравіравання.

Канвалют Бібліі Ф. Скарыны з 11 кніг (з фонду ВЛНБ) Гравіраваны тытульны ліст Бібліі Кніга Быццё (з фонду ВЛНБ)
Кніга Прамудрасць(з фонду ВЛНБ) Гравюра кнігі Прамудрасць Кніга Царстваў з партрэтам Францыска Скарыны (з фонду ВЛНБ)
Кніга Ісуса Навіна (з фонду ВЛНБ) Гравюра кнігі Ісуса Навіна Кніга Ісуса Навіна (з фонду ВЛНБ)
Кніга Другі закон (з фонду ВЛНБ) Гравюра кнігі Зыход Кніга Другі закон (з фонду ВЛНБ)
Кніга Прамудрасць Саламона. Прага, 1518 (з фонду НББ) Кнігі Царстваў. Прага, 1518 (з фонду НББ) Кніга Іова. Прага, 1517 (з фонду НББ)
Эклезіяст. Прага, 1518 (з фонду НББ) Песня песням. Прага, 1518 (з фонду НББ) Кніга Прамудрасць Іісуса сына Сірахава. Прага, 1517 (з фонду НББ)

Бібліятэкарам