ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2011–2012 гг.У пачатку быў Полацк: да 1150-годдзя горада

У пачатку быў Полацк: да 1150-годдзя горада

У экспазіцыі быў прадстаўлены гістарычныя крыніцы ХIII–XVI стст. Сярод іх – факсімільнае ўзнаўленне Радзівілаўскага летапісу, дзе можна было знайсці першае ўпамінанне пра Полацк (862 г. ); старадрукі хронік XVI ст. на лацінскай і польскай мовах: Мацея Стрыйкоўскага "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" (1582), Аляксандра Гваньіні "Хроніка Еўрапейскай Сарматыі" (1581, 1611). Яны змяшчаюць звесткі пра перыяд Лівонскай вайны (1558–1583), у ходзе якой Полацк неаднаразова станавіўся аб’ектам заваёў.

Ураджэнцамі Полацка былі выдатныя дзеячы культуры агульнаеўрапейскага маштабу Францыск Скарына і Сімяон Полацкі. З пражскімі выданнями першадрукара можна было пазнаёміцца ў рамках асноўнай экспазіцыі музея кнігі, а на выстаўцы дэманстравалія зборнікі пропаведзяў Сімяона Полацкага "Обед душевный" (1681) і "Вечеря душевная" (1683).

Выстаўка знаёміла з полацкімі гістарычнымі кнігазборамі: бібліятэкай полацкага Сафійскага сабора (ХI–XVI стст.), бібліятэкай Полацкага езуіцкага калегіума (XVI–XIX стст.), а таксама з бібліятэкамі Полацкай духоўнай семінарыі (XIX ст.) і Полацкага кадэцкага корпуса (XIХ–XX стст.). У экспазіцыі былі прадстаўлены кнігі, прыналежнасць якіх да полацкіх кнігазбораў можна вызначыць па правененцыях (экслібрысах, пячатках і рукапісных запісах). Дэманстравалія таксама старадрукі XVIII ст., выпушчаныя ў друкарні Полацкага езуіцкага калегіума на польскай і лацінскай мовах. Сярод іх – "Miesięcznik Połocki" ("Полацкі месячнік") – першы часопіс на тэрыторыі дарэвалюцыйнай Беларусі.

На выстаўцы экспанаваліся выданні XIX – пачатку ХХ ст., прысвечаныя гісторыі і культуры Полацка. Аўтар большасці кніг – Аляксей Парфёнавіч Сапуноў, беларускі гісторык, археограф, краязнавец.

Бібліятэкарам