ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2011–2012 гг.Вайна 1812 года ў кніжных помніках

Вайна 1812 года ў кніжных помніках

У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваецца комплекс рукапісных матэрыялаў на французскай мове, прысвечаных падзеям напалеонаўскіх войн. Аўтарамі гэтых дакументаў з’яўляюцца непасрэдныя ўдзельнікі тых падзей, што робіць рукапісы каштоўнай гістарычнай крыніцай.

Многія дакументы прыйшлі да нас з прыватных заходнееўрапейскіх кнігазбораў пасля Другой сусветнай вайны, што адлюстравана ва ўладальніцкіх запісах на іх старонках. Яны прадстаўлены ў асноўным мемуарамі, баявымі дзённікамі, пісьмамі салдат да сваіх родных у Францыю і нават паэтычнамі творамі. Для даследчыкаў беларускай гісторыі асобую цікавасць прадстаўляюць некаторыя дакументы, таму што на іх старонках апісваюцца ваенныя падзеі, якія адбываліся непасрэдна на нашай зямлі.

На выстаўцы таксама дэманструюцца кнігі з каштоўнага збору І.Х. Каладзеева, якое ацэньвалася сучаснікамі як адна з найбуйнейшых у Еўропе калекцыя кніг па вайне 1812 г.

Цікавасць выклікаюць таксама рэдкія выданні, падрыхтаваныя і выдадзеныя да 100-годдзя вайны 1812 г.

Пры стварэнні выстаўкі былі выкарыстаны артыкулы і навуковыя кансультацыі гісторыка А.М. Сцебуракі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.

Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтаваны тэматычны віртуальны праект "1812 год ў гісторыі Беларусі", пры дапамозе якога прадастаўлена магчымасць аддаленага доступу да алічбаваных копій кніг, манаграфій, навуковых зборнікаў, артыкулаў, прысвечаных знакавай гістарычнай падзеі, калекцыі кніг І.Х. Каладзеева з фондаў бібліятэкі, а таксама віртуальнай галерэі карцін.

Бібліятэкарам