ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2015 г.Кніга-юбіляр

Кніга-юбіляр

Джозеф Рэдзьярд Кіплінг (1865–1936) – вядомы англійскі пісьменнік, паэт, навеліст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1907). Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня яго нараджэння.

На выстаўцы былі прадстаўлены рэдкія выданні лепшых зборнікаў аўтара “Кніга джунгляў” і “Другая кніга джунгляў” канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Найбольш адметная кніга – першае прыжыццёвае выданне зборніка “Другая кніга джунгляў”, якое надрукавана ў Лондане ў 1895 годзе. Пераплёт асобніка, застаўкі, канцоўкі і буквіцы аформлены бацькам пісьменніка Дж. Л. Кіплінгам, таленавіты мастаком, скульптарам і дэкаратарам. Большасць старонкавых ілюстрацый стварылі амерыканскія мастакамі У.Г. Дрэйк (W.H. Drake) і П. Фрэнзэні (P. Frenzeny).

У экспазіцыі дэманстраваліся таксама парыжскія выданні абодвух зборнікаў пачатку ХХ ст. у найбольш вядомым перакладзе на французскую мову Л. Фабуле (L. Fabulet) і Р. д’Юм’ера (R. d’Humières), ілюстраваныя каляровымі выявамі жывапісца Г. Дэлуэрмоза (H. Deluermoz), а таксама чорна-белымі малюнкамі мастака-анімаліста Р. Рэбусэна (R. Reboussin).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 22, 293 25 85.

Бібліятэкарам