ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2016 г.Кніжныя закладкі

Кніжныя закладкі

Кніжныя закладкі з’явіліся амаль адначасова з кнігамі і сталі іх вернымі спадарожнікамі. У мінулыя стагоддзі выкарыстанне кніжнай закладкі было абавязковым і лічылася істотным элементам культуры чытання. Закладкі вырабляліся з розных матэрыялаў, мелі разнастайную форму і стыль афармлення.

Экспанаты выстаўкі дэманструюць відазмяненне кніжнай закладкі ў працэсе эвалюцыі кнігі. Экспазіцыю ўпрыгожваюць інкунабулы і старадрукі XV–XVIII стст. з закладкамі-рэгістрамі са скуры, тканіны і паперы, а таксама яркія, цікавыя па сваім афармленні кнігі з закладкамі-лясэ. Дэманструюцца разнастайныя тыражныя закладкі XІХ–XXІ стст. з розных краін. Сярод іх ёсць экзэмпляры, выдадзеныя замежнымі бібліятэкамі і музеямі, а таксама, прысвечаныя знакамітым дзеячам гісторыі і культуры Беларусі, айчынным музеям, выдавецтвам і інш. Асабліва цікавымі з'яўляюцца арыгінальныя самаробныя кніжныя закладкі, а таксама сучасныя незвычайныя закладкі-магніты, закладкі-сцікеры, закладкі-ручкі, 3D-закладкі.

Запрашаем наведвальнікаў выстаўкі прыняць удзел у стварэні кніжнай закладкі-размалёўкі і закладкі-арыгамі.

Выстаўка працуе з 1 верасня 2016 г. у музеі кнігі.

Тэлефон для даведак (8 017) 293 27 22.

Бібліятэкарам