ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2017 г.Пачуццё здзіўлення...

Пачуццё здзіўлення...

З 18 мая ў музеі кнігі дзейнічае выстаўка аўтографа “Пачуццё здзіўлення…”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала і прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Марк Захаравіч Шагал (1887–1985) – беларускі, расійскі і французскі мастак, графік, жывапісец, сцэнограф і паэт яўрэйскага паходжання. Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў мастацкага авангарда ХХ ст. і самых знакамітых ураджэнцаў Беларусі, ён пакарыў свет сваім непаўторным стылем і разнастайнасцю.

Таленавіты жывапісец пакінуў след і ў літаратуры: паэзія, эсэ і мемуары на ідышы яшчэ пры жыцці аўтара былі апублікаваны і перакладзены на іўрыт, рускую, беларускую, англійскую і французскую мовы. Сусветную славу набыла аўтабіяграфічная кніга Марка Шагала “Маё жыццё”.

На выстаўцы прадстаўлены рэдкія выданні пачатку ХХ ст. з унікальнымі аўтографамі Марка Шагала на французскай і рускай мовах з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод іх парыжскае выданне “Майго жыцця” – “Ma vie” (1931 г.) з аўтографам аўтара.

Выстаўка працуе ў музеі кнігі (пам. 347) да 18 чэрвеня 2017 г.

Запрашаем усіх жадаючых!

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Бібліятэкарам