ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2017 г.Выстаўка рэдкіх рукапісных кніг і старадрукаў

Выстаўка рэдкіх рукапісных кніг і старадрукаў

Падчас работы II Беларускіх Калядных чытанняў у музеі кнігі арганізавана выстаўка рэдкіх рукапісных кніг і старадрукаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі.

II Беларускія Калядныя чытанні на тэму "1917–2017. Праваслаўе ў гісторыі і культуры Беларусі: вынікі стагоддзя" пройдуць у Мінску 1–2 снежня.

На выстаўцы ў музеі кнігі ўпершыню шырокай публіцы дэманструюцца рукапісы царкоўна-богаслужбовага зместу канца XV ст. (Мінея, Трыёдзь, Пролаг).

Экспануюцца таксама богаслужбовыя старадрукі XVII–XVIII стст. з гравюрамі на тэму Нараджэння Хрыста: беларускія выданні Магілёўскай і Куцеінскай друкарняў, кнігі, выдадзеныя ў друкарнях Расіі і Украіны.

Запрашаем у музей кнігі!

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.

111