ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіВыстаўкі музея

Выстаўкі музея

 Af-Raketa.jpg Самая медыйная касмічная кніга

На анлайн-выставе прадстаўлена поўная калекцыя старадрукаў “Вялікае мастацтва артылерыі” Казіміра Семяновіча, якая захоўваецца ў фондзе бібліятэкі.

На працягу стагоддзяў унікальная манаграфія была адной з найважнейшых і запатрабаваных у Еўропе навуковых прац, фундаментальнай крыніцай для тых, хто стаяў ля вытокаў сучаснага ракетабудавання і вывеў чалавецтва ў космас. Нездарма даследаванне было перакладзена на шматлікія еўрапейскія мовы (французскую, нямецкую, англійскую, польскую і інш.).

muzey-knigi1a.jpg Брама кніжных скарбаў

Экспазіцыя знаёміць з развіццём беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі, асаблівасцямі беларускай, еўрапейскай і ўсходняй кніжнай культуры.

muzey-knigi2a.jpg Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Вехі гісторыі

Выстаўка змяшчае шэраг арыгінальных матэрыялаў з фондаў бібліятэкі (копіі архіўных дакументов, бібліяграфічныя выданні, рукапісы), якія дазваляюць прасачыць багатую гісторыю станаўлення і развіцця галоўнай бібліятэкі краіны.


Архіў выставак
Бібліятэкарам