ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіПраект “У госці да кніг”Урокі ў музеіКніжныя тэрміны: незразумелае становіцца простым

Кніжныя тэрміны: незразумелае становіцца простым

Для школьнікаў 6–11 класаў.

Многія дзяці і ўсе дарослыя чулі словы “ініцыял”, “пергамен”, “інкунабула”, але не кожны ведае іх значэнне. Часта тэрміны “старая кніга”, “фаліянт”, “манускрыпт” ужываюцца як сінонімы, што памылковa. Музейныя ўрокі з’яўляюцца своеасаблівым экспрэс-курсам і дапамагаюць разабрацца ў, на першы погляд, складанай кніжнай тэрміналогіі. У канцы заняткаў дзеці змогуць назваць сінонім манускрыпта і антонім фаліянта, будуць ведаць, хто працаваў у скрыпторыях і з якіх матэрыялаў былі створаны першыя беларускія рукапісныя кнігі. Яны змогуць самастойна адказаць на пытанні, чаму навукоўцы адносяць кнігі Францыска Скарыны да палеатыпаў, якія звесткі першадрукар пісаў на тытульным аркушы і ў калафоне, ці правільна называць Скарыну Францішкам, чаму кнігі першадрукара маюць агульную назву “Біблія руска”.

Бібліятэкарам
111