ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2011 года Выстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2011"Алішэр Наваі"Иди, мой стих, в народ..."

"Иди, мой стих, в народ..."

Творчасць вялікага паэта і мысліцеля Алішэра Наваі з’явілася найвышэйшай вяршыняй у развіцці шматвяковай узбекскай класічнай літаратуры. Вялікі паэт пакінуў велізарную літаратурную і навуковую спадчыну. Алішэр Наваі, які ўзняў ўзбекскую літаратурную мову на новую прыступку развіцця, з’яўляўся вучоным-энцыклапедыстам і буйным дзяржаўным дзеячам, быў таксама заступнікам перадавых людзей эпохі апошніх цімурыдаў, мудрым настаўнікам і выхавальнікам, які падрыхтаваў цэлую пляяду дзеячаў культуры XV–XVI стст.

Юбілейная кніжная выстаўка налічвае больш за 80 выданняў і змяшчае паэмы, зборнікі выбраных вершаў, а таксама літаратуру пра жыццё і творчасць знакамітага ўзбекскага паэта.

На выстаўцы экспануюцца паэмы “Фархад и Ширин” (1947), “Лейли и Меджнун” (1945), “Семь планет” (1948), “Возлюбленный сердец” (1948), а таксама зборнік лірыкі знакамітага паэта, выдадзены ў 1948 г.

Прадстаўлена кніга А. Шарафудзінава “Алишер Навои. Биографический очерк» (1948). У гэтым выданні, акрамя біяграфіі пісьменніка, можна прачытаць вытрымкі з яго твораў.

Кніга “Алишер Навои. Библиография” (1968) цікавая тым, што дае чытачу звесткі пра апублікаваныя пераклады твораў А. Наваі на рускую і замежныя мовы, а таксама матэрыялы крытыка-біяграфічнага характару з 1917 па 1966 г.

Цікавая кніга Ізата Султана “Книга признаний Навои” (1984) як захапляльны аповед пра вялікага паэта, яго эпоху і творчасць. Умела выкарыстоўваючы своеасаблівую літаратурную форму падачы сабранага ім матэрыялу, аўтар здолеў ярка ўзнавіць аблічча Наваі, раскрыць багацце ўнутранага свету, веліч творчага подзвігу заснавальніка ўзбекскай класічнай літаратуры, мысліцеля і гуманіста.

Экспазіцыя ўключае таксама збор твораў у 2-х тамах, выпушчаны ў 1983 г. у Ташкенце.

Выстаўка прызначана для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца жыццём і творчасцю знакамітага ўзбекскага паэта і мысліцеля Алішэра Наваі.

             

111