ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2011 года Выстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2011"Генры Райдар ХагардУнікальны талент апавядальніка

Унікальны талент апавядальніка

Англійскі пісьменнік Генры Райдар Хагард (1856–1925), аўтар шматлікіх гістарычных і прыгодніцкіх раманаў, добра вядомы не толькі ў Англіі , але і далёка за яе межамі. У творах гэтага знакамітага пісьменніка рэальная гісторыя злучаецца з невычэрпнай выдумкай, а выпрабаванні, якія выпалі на долю галоўных герояў, падтрымліваюць дынамічнасць апавядання ад першай да заключнай старонкі. Пяру Хагарда належыць 68 кніг – раманаў, зборнікаў апавяданняў, выданняў публіцыстычнага і грамадска-палітычнага характару.

Выстаўка, прысвечаная Генры Хагарду, налічвае каля 100 выданняў і змяшчае аповесці, раманы, зборнікі апавяданняў, звесткі пра яго біяграфію і крытычныя матэрыялы пра творчасць пісьменніка.

Экспазіцыя ўключае збор твораў у 12-ці тамах, выпушчаны ў Маскве ў 1994 годзе.

З прыжыццёвых выданняў аўтара на выстаўцы прадстаўлены кнігі “She. A history of adventure” (Лейпцыг, 1887) і “Ona” (Кракаў, 1925).

Цікавая кніга “Хозяйка Блосхолма”. Гэты раман быў выпушчаны ў Ленінградзе ў 1959 годзе. У прадмове да рамана можна знайсці кароткую біяграфію аўтара, а таксама апісанне гістарычных падзей у Англіі ў 1535 – 1537 гадах XVI стагоддзя, у пераломны перыяд англійскай гісторыі.

Таксама на выстаўцы прадстаўлена кніга Н.Дз. Садомскай “Творчество Генри Райдера Хаггарда и английская литература конца XIX – начала XX веков”. У манаграфіі апісаны творчы шлях вядомага пісьменніка, факты біяграфіі якога дапамагаюць зразумець ідэйную падаплёку яго твораў. Разгледжаны эстэтычныя, рэлігійныя, філасофскія погляды Г.Р. Хаггарда, прааналізавана яго публіцыстыка. Спадчына Хаггарда прадстаўлена ў шырокім культурным і літаратурным кантэксце: яго творы супастаўляюцца з творамі Р.С. Стывенсана, А. Конан-Дойля, У.Э. Хенли і многіх іншых.

Выстаўка прызначана для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца жыццём і творчасцю знакамітага англійскага пісьменніка Генры Райдара Хагарда.

Бібліятэкарам