ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2011 года Выстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2011"Рамен РаланЗачараваная душа

Зачараваная душа

Літаратурная спадчына Рамена Ралана вельмі багатая і разнастайная. Яго кнігі, перакладзеныя на мноства моў свету, рэгулярна перавыдаюцца і знаходзяць новых улюбёных чытачоў.

У экспазіцыі “Зачараваная душа”, прысвечанай юбілею французскага пісьменніка Рамена Ралана, прадстаўлены яго прыжыццёвыя выданні. Сярод іх драма “Le Temps viendra” (1903), публікацыя “Le Theatre du peuple” (1904), работа з цыклу даследаванняў пра Бетховена “Vie de Beethoven” (1914), кнігі з серыі “Жыццё вялікіх людзей”: “La vie de Ramakrishna” (1930), “La vie de Vivekananda” (1930).

Творчая спадчына пісьменніка прадстаўлена зборам твораў (1956–1957) у 14 тамах, зборам твораў (1974) у 9 тамах, выдадзеным у серыі “Библиотека зарубежной классики”, “Музыкально-историческим наследием” (1986–1990) у 8 выпусках.

У кнізе Т. Матылёвай “Ромен Роллан” (1969), якая выйшла ў серыі “Жизнь замечательных людей”, гаворка ідзе пра Ралана як асобу, яго прыхільнасці, пошукі, а таксама яго ўнутранае развіццё.

Шырокае прызнанне атрымала і музыказнаўчая спадчына Рамена Ралана. У кнізе Б. С. Урыцкай “Ромен Роллан – музыкант” (1974) расказваецца пра музычна-даследчую і асветніцкую дзейнасць пісьменніка, даследуюцца яго музычна-гістарычныя і музычна-крытычныя работы.

Агляд творчасці і біяграфія Р. Ралана прадстаўлены ў кнізе “Нобелевская премия. Литература: 1901–1926” (2006).

У манаграфіі “Эстетика природы: природа и ее стилевые функции у Ромена Роллана” (2006) прапанавана даследаванне спецыфікі мастацкай мадэлі адлюстравання прыроды ў творчасці Р. Ралана.

Экспазіцыя налічвае каля 150 выданняў на французскай, англійскай, нямецкай, рускай і ўкраінскай мовах.

             

Бібліятэкарам