ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацыйАнлайн-навучаннеМіжнароднае права: вывучаем анлайн

Міжнароднае права: вывучаем анлайн

На гэтай старонцы прапануецца агляд масавых адкрытых анлайн-курсаў (MOOCs) для тых, хто цікавіцца міжнародным правам.

Што такое масавыя адкрытыя анлайн-курсы, можна прачытаць тут.

Абарона дзіцяці: правы дзяцей у тэорыі і на практыцы

Удзельнікі курса разгледзяць стратэгіі, міжнародныя акты, стандарты і рэсурсы, неабходныя для абароны дзяцей ад насілля, эксплуатацыі і безнагляднасці.

Працягласць: 16 тыдняў, па 2–6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Гарвардскі ўніверсітэт; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Кожнае дзіця мае права на абарону.
2. Насілле ў адносінах да дзяцей.
3. Дзеці і права.
4. Сістэмны падыход да абароны праў дзяцей.

Аўтарскае права для настаўнікаў і бібліятэкараў.

Курс уяўляе сабой магчымасць прафесійнага развіцця, прызначаную для азнаямлення з заканадаўствам ЗША аб аўтарскім праве і пашырэння магчымасцей настаўнікаў і бібліятэкараў на ўсіх узроўнях навучання. Удзельнікі курсу даведаюцца аб тым, што закон прызначаны дапамагаць настаўнікам і бібліятэкарам.

Праграма курса
1. Сардэчна запрашаем у Закон аб аўтарскім праве.
2. Аснова для разважанняў аб аўтарскім праве.
3. Права ўласнасці.
4. Асаблівыя выключэнні для настаўнікаў і бібліятэкараў.
5. Разуменне і добрасумленнае выкарыстанне.

Працягласць: каля 13 гадзін
Мова: англійская; маюцца субтытры на рускай мове.
Арганізатар: Універсітэт Дзюка, Універсітэт Эмары, Універсітэт Паўночнай Караліны ў Чапел-Хіл; Coursera.
Гнуткія тэрміны здачы

Вядзенне бізнесу ў Еўропе

Гэты курс – другі ў серыі з трох курсаў па еўрапейскім гандлёвым праве. Курс знаёміць з заканадаўствам, якое рэгулюе розныя аспекты стварэння і вядзення бізнесу ў Еўрапейскім саюзе.

Працягласць: 6 тыдняў, па 10–15 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Лундскі ўніверстітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Выкананне бізнес-аперацый.
2. Стварэнне кампаніі.
3. Працаўладкаванне і работа ў Еўропе.
4. Выплата падаткаў і прытрымліванне экалагічных стандартаў.
5. Вырашэнне трансгранічных спрэчак.
6. Прэцэдэнтнае права.

Іншыя курсы серыі: “Уводзіны ў еўрапейскае гандлёвае права”, “Канкурэнцыя ў Еўропе”.

Еўрапейскае грамадзянства

Курс даследуе эвалюцыю, сферу дзеяння і праблемы інстытута грамадзянства Еўрапейскага саюза. Удзельнікі разгледзяць, якія правы і магчымасці дае гэта наднацыянальнае і транснацыянальнае грамадзянства, якія існуюць праблемы і дылемы двухузроўневага грамадзянства – для прыватных асоб, для дзяржаў-членаў і для саюза.

Працягласць: 3 тыдні, па 2–4 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Капенгагенскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Гісторыя развіцця і статус інстытута грамадзянства Еўрапейскага саюза.
2. Што дае грамадзянства ЕС? Магчымасці для тых, хто карыстаецца свабодай перамяшчэння, і тых, хто застаецца ў сваёй краіне.
3. Еўрапейскае грамадзянства: агляд існуючых праблем.

Еўрапейскі саюз і правы чалавека

Курс вучыць асновам праў чалавека, змяшчаючы ЕС ў цэнтр даследавання.

Працягласць: 6 тыдняў, па 4–6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Праблемы праў чалавека ў палітыцы ЕС.
2. Еўрапейскі саюз як актар у галіне праў чалавека.
3. Унутраныя ўстаноўкі і палітыка ЕС адносна асноўных праў.
4. Тэмы і прыярытэты знешняй палітыкі ЕС у галіне праў чалавека.
5. Суб’екты і геаграфічныя межы знешніх сувязей ЕС.
6. Ацэнка палітыкі ЕС у галіне праў чалавека.

Канкурэнцыя ў Еўропе

Гэты курс – трэці ў серыі з трох курсаў па еўрапейскім гандлёвым праве. Абмяркоўваецца, як канкурыраваць на ўнутраным рынку Еўрапейскага саюза і абараняць прадукты, брэнды або вынаходствы кампаніі.

Працягласць: 6 тыдняў.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Лундскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Таварныя знакі як істотныя актывы.
2. Ахова патэнтаў.
3. Канкурэнцыя: незаконнае супрацоўніцтва.
4. Канкурэнцыя: злоўжыванне дамініруючым становішчам і зліццё.
5. Продаж дзяржаве і дзяржаўная дапамога.
6. Напісанне юрыдычных дакументаў і аргументацыя.

Іншыя курсы серыі: “Уводзіны ў еўрапейскае гандлёвае права”, “Вядзенне бізнесу ў Еўропе”.

Міжнароднае воднае права

Курс знаёміць з прынцыпамі і прававымі нормамі, якія рэгулююць выкарыстанне, кіраванне і ахову трансгранічных прэснаводных аб'ектаў, асабліва рэк, азёр і ваданосных гарызонтаў.

Працягласць: 5 тыдняў.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Універсітэт Жэневы; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў міжнароднае воднае права.
2. Эвалюцыя міжнародна-прававога рэгулявання выкарыстання і аховы прэснаводных рэсурсаў.
3–4. Прынцыпы міжнароднага воднага права.
5. Прадухіленне і ўрэгуляванне водных спрэчак.

Міжнароднае гуманітарнае права

Удзельнікі курса даведаюцца, як міжнароднае права рэгулюе ўзброеныя канфлікты, абараняе людзей у ваенны час і гарантуе мінімальнае выкананне.

Працягласць: 12 тыдняў, па 4–12 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Каталіцкі ўніверсітэт Лувена; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў міжнароднае гуманітарнае права.
2. Крыніцы і суб’екты.
3. Сфера прымянення.
4. Жэнеўскае права.
5. Гаагскае права.
6. Імплементацыя і правапрымяненне МГП.

Міжнароднае гуманітарнае права ў тэорыі і на практыцы

Курс дапамагае лепш зразумець правілы, якія рэгулююць узброеныя канфлікты і прызваны палегчыць чалавечыя пакуты на поле бою.

Працягласць: 5 тыдняў, па 5 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў міжнароднае гуманітарнае права.
2. Класіфікацыя канфліктаў.
3. Вядзенне ваенных дзеянняў.
4. Абарона людзей.
5. Імплементацыя і правапрымяненне.

Міжнароднае інвестыцыйнае права

Курс знаёміць з асаблівасцямі і дынамікай важнай галіны міжнароднага права, якая прадастаўляе замежным інвестарам права садзейнічаць развіццю дзяржаў.

Працягласць: 10 тыдняў, па 6–8 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Каталіцкі ўніверсітэт Лувена; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Гісторыя міжнароднага інвестыцыйнага права.
2. Стандарты заахвочвання і аховы.
3. Абарона ад незаконнай экспрапрыяцыі.
4. Інвестыцыйны арбітраж: інстытуцыйныя і працэдурныя аспекты.
5. Інвестыцыйны арбітраж: тлумачэнне, прымянімае права і адказнасць дзяржавы.
6. Будучыня міжнароднага інвестыцыйнага права.

Міжнароднае права

Курс знаёміць з тым, што такое міжнароднае права, якую ролю яно адыгрывае ў сучасным свеце, хто яго павінен прытрымлівацца і як яно прымяняецца.

Уступнае відэа да курса.

Працягласць: 8 тыдняў, па 4–6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Каталіцкі ўніверсітэт Лувена; edX.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў міжнароднае права.
2. Суб’екты міжнароднага права.
3–4. Міжнародная праватворчасць.
5. Прымяненне міжнароднага права.
6. Міжнародна-прававая адказнасць.
7. Правасуддзе ў міжнародным праве.
8. Падтрыманне міру і бяспекі.

Міжнароднае права ў дзеянні: арбітраж міжнародных спрэчак

Гэты курс – трэці ў серыі курсаў па міжнародным праве. Удзельнікі разгледзяць асноўныя аспекты міжнароднага арбітражу як аднаго з найбольш распаўсюджаных метадаў вырашэння міжнародных спрэчак.

Працягласць: 4 тыдні, па 4–6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Гісторыя і агульныя прынцыпы міжнароднага арбітражу.
2. Арбітраж і марское права.
3. Інвестыцыйны арбітраж.
4. Дзяржаўны імунітэт і пытанні прызнання і выканання рашэння міжнароднага арбітражу.

Іншыя курсы серыі: “Міжнароднае права ў дзеянні: дапаможнік па міжнародных судах і трыбуналах у Гаазе”, “Міжнароднае права ў дзеянні: расследаванне і крымінальнае праследаванне міжнародных злачынстваў”.

Міжнароднае права ў дзеянні: дапаможнік па міжнародных судах і трыбуналах у Гаазе

Курс знаёміць з міжнароднымі судамі і трыбуналамі, размешчанымі ў Гаазе, іх укладам у падтрыманне міру і глабальнай справядлівасці.

Працягласць: 5 тыдняў, па 4–6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Міжнародныя суды і трыбуналы ў Гаазе: уводзіны.
2. Міжнародны суд ААН.
3. Арбітраж міжнародных спрэчак.
4. Міжнародныя крымінальныя суды і трыбуналы.
5. Падвядзенне вынікаў.

Іншыя курсы серыі: “Міжнароднае права ў дзеянні: расследаванне і крымінальнае праследаванне міжнародных злачынстваў”, “Міжнароднае права ў дзеянні: арбітраж міжнародных спрэчак”.

Міжнароднае права ў дзеянні: расследаванне і крымінальнае праследаванне міжнародных злачынстваў

Гэты курс – другі ў серыі курсаў па міжнародным праве. Курс знаёміць з працай міжнародных судоў і трыбуналаў у Гаазе. Разглядаецца, як міжнароднае крымінальнае правасуддзе функцыянуе, хто яго актары, якія яго вынікі і як яго можна палепшыць.

Працягласць: 4 тыдні, па 4–6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Сістэма міжнароднага крымінальнага правасуддзя: асноўныя паняцці.
2. Сістэма міжнароднага крымінальнага правасуддзя: інстытуты і працэдуры правасуддзя.
3. Суд над злачынцамі.
4. Выпраўленне несправядлівасці і погляд у будучыню.

Іншыя курсы серыі: “Міжнароднае права ў дзеянні: дапаможнік па міжнародных судах і трыбуналах у Гаазе”, “Міжнароднае права ў дзеянні: арбітраж міжнародных спрэчак”.

Міжнароднае права праў чалавека

Курс знаёміць з механізмамі абароны праў чалавека ў міжнародным праве, з тым, як і кім гэтыя правы могуць быць запатрабаваныя і якія абмежаванні праў дапушчальныя.

Працягласць: курс са свабодным графікам.
Мова: англійская.
Арганізатар: Каталіцкі ўніверсітэт Лувена; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Што такое правы чалавека?
2. У якіх сітуацыях правы чалавека прымяняюцца?
3. Калі правы чалавека могуць быць абмежаваныя?
4. Калі дзяржава павінна ўмяшацца, каб абараніць правы чалавека?
5. Што павінны рабіць дзяржавы для забеспячэння выканання праў чалавека?
6. Што такое дыскрымінацыя?
7. Як абараняць правы чалавека на нацыянальным узроўні?
8. Як абараняць правы чалавека на міжнародным узроўні?

Міжнароднае працоўнае права

Курс знаёміць з найбольш важнымі міжнароднымі стандартамі ў галіне працы. Удзельнікі даведаюцца пра асаблівасці абароны працоўных праў як праў чалавека, гісторыю і перспектывы дзейнасці Міжнароднай арганізацыі працы, прааналізуюць канцэпцыю карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

Працягласць: 7 тыдняў, па 2–3 гадзіны на тыдзень.
Мовы: руская, англійская.
Арганізатар: Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Агульная частка: прадмет, сістэма і крыніцы міжнароднага працоўнага права.
2. Акты і дзейнасць Міжнароднай арганізацыі працы.
3. Крытычная ацэнка стогадовага імкнення МАП да сацыяльнай справядлівасці.
4. Міжнародныя і рэгіянальныя дакументы па правах чалавека як крыніцы міжнароднага працоўнага права.
5. Значэнне Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека для абароны працоўных праў.
6. Міжнародныя працоўныя нормы і абавязкі карпаратыўных суб'ектаў.
7. Эфектыўнасць міжнародных працоўных норм.

Міжнародныя працоўныя стандарты: як іх прымяняць

Курс дае веды і практычныя навыкі для прымянення міжнародных норм аб працы ў мэтах заахвочвання і абароны праў работнікаў ва ўсім свеце.

Працягласць: курс са свабодным графікам.
Мова: англійская.
Арганізатар: Глабальны ўніверсітэт працы, Міжнародны вучэбны цэнтр Міжнароднай арганізацыі працы; Iversity.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў міжнародныя працоўныя стандарты.
2. Кантроль выканання міжнародных працоўных стандартаў.
3. Свабода аб’яднання, вядзенне калектыўных перагавораў і права на забастоўку.

Пераасэнсаванне міжнароднага падатковага права

Разглядаюцца асновы і практыка міжнароднага падатковага права, яго развіццё на сучасным этапе, а таксама этычныя аспекты падатковага планавання.

Працягласць: 6 тыдняў, па 4–12 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Міжнароднае падатковае планаванне – базавы сцэнарый.
2. Сістэмы карпаратыўнага падаткаабкладання.
3. Прынцыпы міжнароднага падаткаабкладання, пагадненні па падатковых пытаннях.
4. Трансфертнае цэнаўтварэнне.
5. Права Еўрапейскага саюза і дзяржаўная дапамога ў фіскальнай сферы.
6. Падатковае планаванне і этычныя аспекты.

Правы дзяцей: міждысцыплінарныя ўводзіны

Будуць разгледжаны паспяховыя міжнародныя стратэгіі і праграмы заахвочвання праў дзяцей, а таксама роля ключавых органаў міжнародных арганізацый, якія працуюць у гэтай галіне.

Працягласць: 7 тыдняў.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Універсітэт Жэневы; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Міжнародныя стандарты і сістэмы маніторынгу.
2. Гісторыя праў дзяцей у кантэксце праў чалавека.
3. Міждысцыплінарныя даследаванні па правах дзяцей.
4. Ювенальная юстыцыя.
5. Насілле ў адносінах да дзяцей.
6. Права дзяцей на ўдзел.
7. Правы дзяцей і здароўе насельніцтва свету.

Правы чалавека для адкрытых грамадстваў

Курс знаёміць з Канвенцыяй аб ахове праў чалавека і асноўных свабод і практыкай Еўрапейскага суда па правах чалавека.

Працягласць: 6 тыдняў, па 2–3 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Утрэхцкі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека.
2. Агульныя прынцыпы.
3. Правы чалавека і дэмакратыя.
4. "Свае" і "чужыя": недыскрымінацыя, уразлівыя групы, мігранты і асобы, якія шукаюць прытулку.
5. Свабода меркаванняў і грамадскі пратэст.
6. Падвядзенне вынікаў.

Уводзіны ў закон i стратэгію па ахове навакольнага асяроддзя

Закон аб навакольным асяроддзі – магчыма, адзінае што стаіць паміж намі і планетарным спусташэннем. Таксама дадзены закон закліканы прымірыць чалавечую свабоду і эканамічныя памкненні. Курс знаёміць з існуючымі прававымі рэжымамі, якія рэгулююць забруджванне навакольнага асяроддзя, воднае права, віды, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, таксічныя рэчывы, аналіз ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і экалагічную рызыку.

Праграма курса
1 Агульнаправавыя падыходы да экалагічных праблем
2 Нерухомасць і навакольнае асяроддзе
3 Дзве вядомыя устаноўленыя законам праграмы: аналіз ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і абарона знікаючых відаў.
4 Аналіз рызык і таксічныя рэчывы: пестыцыды, гандлёвыя спрэчкі з нагоды сінтэтычных гармонаў і ачыстка забруджаных участкаў

Працягласць: 4 тыдні
Мова: англійская; маюцца субтытры на рускай мове. Арганізатар: Універсітэт Паўночнай Караліны ў Чапел-Хіл; Coursera.
Гнуткія тэрміны здачы

Уводзіны ў еўрапейскае гандлёвае права

Гэты курс – першы ў серыі з трох курсаў па еўрапейскім гандлёвым праве, на якім будуць разгледжаны асноўныя структуры і прынцыпы Еўрапейскага саюза, а таксама крыніцы права ЕС.

Працягласць: 5 тыдняў, па 10–15 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Лундскі ўніверстітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў права ЕС.
2. Крыніцы і сістэма права ЕС.
3. Асноўныя прынцыпы.
4. Эканамічныя свабоды.
5. Знешнепалітычнае вымярэнне.

Іншыя курсы серыі: “Вядзенне бізнесу ў Еўропе”, “Канкурэнцыя ў Еўропе”.

Уводзіны ў міжнароднае крымінальнае права

Курс знаёміць з асновамі міжнароднага крымінальнага права і палітыкі.

Працягласць: 8 тыдняў, па 7–8 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; субцітры на англійскай і іспанскайМовах.
Арганізатар: Заходні рэзервовы ўніверсітэт Кейза; Coursera.

Праграма курса:
1. Уводзіны.
2. Мір vs. правасуддзе.
3. Тэрарызм і пірацтва.
4. Рэжымы адказнасці.
5. Сродкі абароны.
6. Забеспячэнне затрымання абвінавачанага.
7. Дасудовыя працэдуры.
8. Захаванне кантролю ў зале суда.

Бібліятэкарам