ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацыйАнлайн-навучаннеСусветная эканоміка: вывучаем анлайн

Сусветная эканоміка: вывучаем анлайн

На гэтай старонцы прапануецца агляд масавых адкрытых анлайн-курсаў (MOOCs) па сусветнай эканоміцы, міжнародных фінансах і гандлі, дзейнасці міжнародных эканамічных арганізацый.

Што такое масавыя адкрытыя анлайн-курсы, можна прачытаць тут.

Аналіз фінансавага рынку

Курс створаны для эканамістаў, чыя работа звязана з макраэканомікай, і з’яўляецца ўводзінамі ў асновы фінансаў. Разглядаюцца тэмы: характарыстыкі і цэны асноўных фінансавых інструментаў, вымярэнне даходнасці, часавая структура працэнтных ставак, размеркаванне актываў і дыверсіфікацыя, асновы кіравання рызыкамі.

Працягласць: 7 тыдняў, па 6–8 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Міжнародны валютны фонд; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Інструменты грашовага рынку і іх ацэнка.
2. Вартасць аблігацый.
3. Адчувальнасць (зменлівасць) цаны аблігацый.
4. Часавая структура працэнтных ставак.
5. Вартасць акцый.
6. Размеркаванне актываў і дыверсіфікацыя.
7. Уводзіны ў кіраванне рызыкамі. Вартасць, схільная да рызыкі.

Гандаль, іміграцыя і абменныя курсы ў глабалізаваным свеце

Гэта другі курс серыі “Глабалізацыя, эканамічны рост і стабільнасць”. Разглядаюцца аспекты глабалізацыі, якія ўплываюць на перспектывы эканамічнага развіцця краіны.

Працягласць: 5 тыдняў, па 2–3 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Міжнародная бізнес-школа IE; Coursera.

Праграма курса:
1. Валютны курс.
2. Гандаль.
3. Плацежны баланс.
4. (І)міграцыя.
5. Выніковае заданне.

Іншыя курсы серыі: “Разуменне працэсу распрацоўкі эканамічнай палітыкі”, “Магчымасці і рызыкі вядзення бізнесу ў глабалізаванай эканоміцы”.

Глабальная стратэгія – 1: як працуе сусветная эканоміка

Курс дапамагае зразумець, які ўплыў аказвае глабалізацыя і чаму міжкультурнае кіраванне і адносіны многанацыянальнай арганізацыі з рознымі прымаючымі краінамі становяцца ўсё больш важнымі ў сучаснай глабальнай эканоміцы.

Працягласць: 4 тыдні, па 4 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Ілінойскі ўніверсітэт ва Урбане-Шампейне; edX.

Праграма курса:
1. Як мы тут апынуліся? Чаму гэта мае значэнне? Тры этапы глабалізацыі, характарыстыкі сучаснай глабалізацыі.
2. Вялікае расчараванне: у свеце няма канвергенцыі. Культурныя, адміністрацыйныя, эканамічныя адрозненні.
3. Чаму мы гандлюем і як мы гэта робім.
4. Чаму існуюць транснацыянальныя карпарацыі? Што вызначае тып транснацыянальных карпарацый?

Глабальная стратэгія – 2: вядзенне бізнесу ва ўмовах сусветнай эканомікі

Даследуюцца шляхі пераадолення цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца кампаніі, калі працуюць на сусветным рынку.

Працягласць: 4 тыдні, па 4 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Ілінойскі ўніверсітэт ва Урбане-Шампейне; edX.

Праграма курса:
1. Якім чынам кампаніі павінны дзейнічаць на міжнародным узроўні? Ад чаго залежыць іх глабальная стратэгія?
2. Выхад на сусветныя рынкі: агрэсіўна? асцярожна? у вялікім аб'ёме? памалу?
3. Стратэгіі ўваходу транснацыянальных карпарацый.
4. Як транснацыянальныя карпарацыі распрацоўваюць стратэгію ва ўмовах усё больш складаных палітычных абставін?

Глабальныя тэндэнцыі для бізнесу і грамадства

Курс вучыць аналізаваць хутка зменлівыя глабальныя тэндэнцыі, іх уплыў на спажывецкі рынак і рынак працы, фінансавыя сістэмы і геапалітычныя адносіны паміж краінамі ва ўсім свеце.

Працягласць: 4 тыдні, па 12 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Пенсільванскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Людзі і рынкі па ўсім свеце.
2. Грошы па ўсім свеце.
3. Глабальныя эканамічныя і фінансавыя дысбалансы.
4. Зменлівы геапалітычны ландшафт.

Кіраванне міжнародным развіццём: на шляху выканання “Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года”

Курс знаёміць з канцэпцыяй міжнароднага развіцця. Аналізуецца сучасная архітэктура садзейнічання міжнароднаму развіццю, яе ключавыя ўдзельнікі і тэндэнцыі. Разглядаюцца сістэмы кіравання міжнароднымі арганізацыямі, а таксама іх інструменты фінансавання ўстойлівага развіцця.

Працягласць: 4 тыдні, па 2 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Універсітэт Баконі; Coursera.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў паняцце “міжнароднае развіццё”: мэты, актары і тэндэнцыі.
2. Міжнароднае развіццё і кіраванне.
3. Фінансаванне міжнароднага развіцця.
4. Кіраванне чалавечым капіталам у міжнародных арганізацыях.

Кіраванне міжнароднымі арганізацыямі

Гэты курс уяўляе сабой ўвядзенне ў міжнародныя арганізацыі і арганізацыю Аб'яднаных Нацый і даследуе, як інструменты бізнесу і кіравання могуць прымяняцца ў гэтых умовах для дасягнення лепшых і больш эфектыўных вынікаў. Надаючы асаблівую ўвагу міжсектаральным партнёрству ў свеце, які змяняецца, курс дае вам уяўленне аб унутранай працы міжнародных арганізацый і праблемах, з якімі яны сутыкаюцца сёння. Ён пазнаёміць вас з эфектыўнымі, сучаснымі інструментамі і прынцыпамі кіравання, якія дапамогуць вам кіраваць зменамі ў гэтым свеце, якім навучаюць самі высокапастаўленыя супрацоўнікі міжнародных арганізацый.

Гэта ўступны курс, прапанаваны міжнароднымі арганізацыямі MBA (IO-MBA) Жэнеўскага універсітэта, выканаўчая праграма для наватараў ў міжнародных арганізацыях, НДА і сацыяльных прадпрыемствах.

Праграма курса:

1. Сардэчна запрашаем на курс.
2. Знаёмства з міжнароднымі арганізацыямі.
3. Які змяняецца кантэкст для міжнародных арганізацый.
4. Лідарства ў сістэме ААН.
5. Дзяржаўна-прыватнае партнёрства.
6. Маркетынг і фандрайзінг.

Працягласць: каля 17 гадзін

Мова: англійская; маюцца субтытры на рускай мове.

Арганізатар: Жэнеўскі ўніверсітэт; Coursera.

Гнуткія тэрміны здачы

Магчымасці і рызыкі вядзення бізнесу ў глабалізаванай эканоміцы

Трэці курс серыі “Глабалізацыя, эканамічны рост і стабільнасць” на прыкладзе вядучых эканомік свету вучыць аналізаваць эканамічныя паказчыкі (макраэканамічныя, інстытуцыянальныя, міжнародныя) і на аснове такіх даных вызначаць рызыкі і магчымасці вядзення бізнесу ў гэтых краінах.

Працягласць: 5 тыдняў, па 2–3 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Міжнародная бізнес-школа IE; Coursera.

Праграма курса:
1. ЗША: валавы ўнутраны прадукт, інфляцыя і беспрацоўе; рост і разрывы: агляд асноўных узаемасувязей.
2. Японія: бягучыя рахункі і валюта, міжнародныя эканамічныя адносіны.
3. Еўрапейскі інтэграцыйны эксперымент: перавагі гандлю і міграцыі.
4. Індыя і Кітай: эканамічнае развіццё і яго рухаючыя сілы; сусветныя гіганты, якія развіваюцца.
5. Выніковае заданне.

Іншыя курсы серыі: “Разуменне працэсу распрацоўкі эканамічнай палітыкі”, “Гандаль, іміграцыя і абменныя курсы ў глабалізаваным свеце”.

Макраэканаметрычнае прагназіраванне

Удзельнікі гэтага курса па макраэканоміцы будуць вучыцца прагназіраваць макраэканамічныя пераменныя (інфляцыю, эканамічны рост, спажыванне), ствараць і выкарыстоўваць статыстычныя мадэлі для прагназіравання і аналізу эканамічнай палітыкі.

Працягласць: 9 тыдняў, па 8–10 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Міжнародны валютны фонд; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Асновы работы з праграмай EViews.
2. Уводзіны ў прагназіраванне з дапамогай EViews.
3. Статыстычныя ўласцівасці часавых радоў.
4. Нявызначанасць прагнозу і ацэнка мадэлі.
5. Вектарная аўтарэгрэсія.
6. Каінтэграцыя і вектарныя мадэлі карэкцыі памылак.
7. Ацэнка рэгрэсійных мадэляў.

Макраэканоміка ў мэтах забеспячэння ўстойлівага развіцця планеты

Курс знаёміць з традыцыйнымі макраэканамічнымі прынцыпамі і інструментамі і іх прымяненнем ў эпоху ўстойлівага развіцця і хвалю глабалізацыі.

Працягласць: 13 тыдняў, па 2–4 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Акадэмія МУР; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў макраэканоміку.
2–3. Вызначэнне прадукцыйнасці і занятасць.
4. Рынкі працы.
5. Грошы і цэнтральныя банкі.
6. Валютныя курсы.
7. Фінансавыя рынкі і фінансавыя крызісы.
8. Інфляцыя, беспрацоўе і стабілізацыя.
9. Спажыванне, зберажэнні і інвестыцыі.
10. Фінансавая палітыка і фінансавыя інстытуты.
11. Пытанні адкрытай эканомікі.
12. Эканамічны рост.
13. Глабалізацыя.

Макраэканамічная дыягностыка

Курс вучыць выкарыстоўваць практычныя інструменты макраэканамічнага аналізу для ацэнкі бягучай макраэканамічнай сітуацыі краіны.

Працягласць: 6 тыдняў, па 6–8 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Міжнародны валютны фонд; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Прапанаванне і прадукцыйнасць.
2. Патэнцыяльны аб’ём вытворчасці і разрыў аб’ёму вытворчасці.
3. Аналіз супольнага попыту.
4. Аналіз інфляцыі.
5. Аналіз грашова-крэдытнай палітыкі.
6. Макрафінансавыя сувязі.
7. Падатковая палітыка.
8. Фінансавая ўстойлівасць.
9. Знешняя пазіцыя.
10. Рэальны валютны курс і канкурэнтаздольнасць.
11. Знешняя ўстойлівасць і знешняя ўразлівасць.
12. Рызыкі і ўразлівасці.

Міжнародны бізнес, частка 1

Курс дае разуменне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, культурнага і моўнага асяроддзя, у якім функцыянуе міжнародны бізнес.

Працягласць: 6 тыдняў, па 3–6 гадзін на тыдзень.
Мовы: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Універсітэт Нью-Мексіка; Coursera.

Праграма курса:
1. Што такое глабалізацыя?
2. Глабалізацыя: ці новая гэта з’ява?
3. Як палітычныя і сацыяльныя інстытуты ўплываюць на развіццё нацыянальнай эканомікі?
4. Якая роля культуры?
5. Якія выгады гандлю?
6. Свабодны гандаль, больш свабодны, чым раней, гандаль ці кіруемы гандаль?

Міжнародны бізнес, частка 2

Разглядаюцца арганізацыйныя і кіраўніцкія аспекты вядзення бізнесу ў міжнародным асяроддзі.

Працягласць: 6 тыдняў, па 3–6 гадзін на тыдзень.
Мовы: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Універсітэт Нью-Мексіка; Coursera.

Праграма курса:
1. Што такое замежныя валюты і як устанаўліваюцца абменныя курсы?
2. Як арганізаваць свой бізнес за мяжой?
3. Як адаптаваць свой прадукт ці паслугу для міжнароднага рынку?
4. Як гэта працаваць за мяжой і як кіраваць экспатрыянтамі?
5. Як пачаць, весці і развіваць малы бізнес ці прадпрымальніцтва ў глабальным асяроддзі?
6. Які сучасны стан глабальнага бізнес-асяроддзя?

Міжнародны гандаль

Удзельнікі курса разгледзяць асноўныя тэорыі міжнароднага гандлю, а таксама значэнне гандлю ў сучаснай сусветнай эканоміцы.

Працягласць: 6 гадзін, 60 відэалекцый.
Мова: англійская.
Арганізатар: Універсітэт Джорджа Мэйсана; MRUniversity.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў міжнародны гандаль.
2. Міжнародны гандаль і гандлёвыя абмежаванні.
3. Міжнародны гандаль і кампаніі.
4. Міжнародны гандаль і фактары вытворчасці.
5. Значэнне міжнароднага гандлю.
6. Экзамен.

Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця – глабальнае міждысцыплінарнае бачанне будучыні

Курс прапануе гістарычны агляд падыходаў да вызначэння паняцця “ўстойлівасць”, а таксама падрабязна знаёміць з Мэтамі ў галіне ўстойлівага развіцця (МУР), прынятымі Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у 2015 годзе.

Працягласць: 3 тыдні, па 2–4 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Капенгагенскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Устойлівае развіццё як глабальная мэта.
2. Кіраванне ўплывам чалавека на навакольнае асяроддзе.
3. Сацыяльная ўстойлівасць і шлях наперад.

На шляху дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў сферы працы

Курс знаёміць з Мэтамі ўстойлівага развіцця, прынятымі Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый, і механізмамі садзейнічання ўстойліваму эканамічнаму росту і дастойнай працы для ўсіх.

Працягласць: 5 тыдняў, па 2–3 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Мадрыдскі ўніверсітэт імя Карласа ІІІ; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1–2. Новыя выклікі для дастойнай працы. Лічбавая эканоміка. Уплыў рабатызацыі на занятасць.
3. Кіраванне разнастайнасцю.
4. Дастойная праца і абарона ад беднасці.
5. Новыя формы работ, дабрабыт і здароўе на працы.

Накіраванне бізнесу на дасягненне мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця

У 2015 годзе ААН прыняла Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Ён уключае 17 мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця (МУР), якія накіраваны на вырашэнне такіх сур'ёзных праблем, як выкараненне беднасці, абарона навакольнага асяроддзя і ўсталяванне міру. Кожная дзяржава-член абавязалася дасягнуць гэтых мэтаў да 2030 года.

Пасля праходжання гэтага курса вы будзеце:

* ведаць, што такое МУР, чаму яны важныя і як кожны чалавек можа ўнесці ўклад у пазітыўныя змены ў свеце;
* разумець ролю бізнесу ў пераходзе да ўстойлівага развіцця для стварэння шчаснага будучыні для ўсіх;
* умець вызначаць ўзаемасувязь МУР і праблемы, якія стаяць за іх рашэннем;
* ведаць, як кіраўніцкія ідэі могуць спрыяць дасягненню МУР;
* быць у стане ацаніць эфектыўнасць бягучых бізнес-стратэгій у дасягненні МУР;
* развіваць пазітыўнае, крытычнае, усвядомленае і адважнае стаўленне да МУР.

Праграма курса:

1. Уводзіны ў мэты ўстойлівага развіцця
2. Біясфера
3. Грамадства I
4. Грамадства II
5. Эканоміка
6. Партнёрскія адносіны
7. Сістэмнае мысленне

Працягласць:каля 17 гадзін

Мова: англійская; маюцца субтытры на рускай мове. Арганізатар: Універсітэт Эразма Ратэрдамскага; Coursera.

Гнуткія тэрміны здачы

Палітычная эканомія інстытутаў і развіцця

Удзельнікі курса разгледзяць, як узаемазвязаны палітыка і эканоміка, што робіць некаторыя краіны багацейшымі за іншыя, якую ролю ў глабальнай эканоміцы выконваюць міжнародныя арганізацыі.

Працягласць: 11 тыдняў, па 2–4 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны
2. Даныя, якія выкарыстоўваюцца ў палітычнай эканоміі.
3. Давер.
4. Грамадства і фрагментацыя.
5. Кіраванне.
6. Эканамічнае развіццё.
7. Глабалізацыя.
8. Міжнародныя арганізацыі.
9. Няўрадавыя актары.
10. Выніковы экзамен.
11. Дадатковы матэрыял.

Пераўтварэнне нашага свету: дасягненне Мэт у галіне ўстойлівага развіцця

Курс змяшчае агляд Мэт устойлівага развіцця (МУР), прынятых у 2015 годзе, і дапамагае зразумець, чаму яны важны і як іх дасягнуць.

Працягласць: 1 тыдзень, 2–4 гадзіны.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Акадэмія МУР; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Знаёмства з Мэтамі ўстойлівага развіцця (МУР).
2. Стратэгіі ўстойлівага развіцця.
3. Тэхналогіі, інавацыі і МУР.
4. Эфектыўнае кіраванне і МУР.
5. Бізнес і МУР.
6. Універсітэты і МУР.

Прававыя асновы дзейнасці цэнтральных банкаў: уводзіны

Разглядаюцца прававыя аспекты, звязаныя з мандатам, арганізацыйнай структурай і аперацыямі цэнтральных банкаў, а таксама з аўтаноміяй, падсправаздачнасцю і празрыстасцю ў іх дзейнасці.

Працягласць: 6 тыдняў, па 2–6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Міжнародны валютны фонд; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Цэнтральныя банкі: заснаванне, прававая прырода, права ўласнасці.
2. Паўнамоцтвы цэнтральнага банка.
3. Структуры прыняцця рашэнняў у цэнтральных банках.
4. Незалежнасць, падсправаздачнасць і празрыстасць цэнтральных банкаў.
5. Грашова-крэдытная і курсавая палітыка.
6. Крэдытор апошняй інстанцыі і іншыя функцыі антыкрызіснага кіравання.
7. Макрапрудэнцыяльны нагляд.
8. Функцыя банкіра ўрада.
9. Грашовае абарачэнне і плацежныя сістэмы.

Прынцыпы ўстойлівага фінансавання

Курс тлумачыць, якім чынам фінансавая галіна можа паскорыць пераход да ўстойлівай эканомікі. Аналізуюцца Мэты ўстойлівага развіцця як стратэгіі паляпшэння свету і тлумачыцца, чаму ў карпаратыўным і фінансавым сектарах маюць значэнне экалагічныя, сацыяльныя і кіраўніцкія фактары.

Працягласць: 9 тыдняў, па 1–2 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Універсітэт Эразма ў Ратэрдаме; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў паняцце “ўстойлівасць”. Праблемы ўстойлівага развіцця.
2. Вырашэнне праблем устойлівага развіцця.
3. Мэты кампаній.
4. Устойлівыя бізнес-мадэлі.
5. Устойлівае кіраванне актывамі.
6. Устойлівая банкаўская справа.
7. Кліматычныя рызыкі і страхаванне.
8. Кіраванне зменамі.
9. Падагульненне: што можаце зрабіць вы?

Развіццё фінансавага рынку і фінансавая даступнасць

Удзельнікі курса разгледзяць, як зрабіць фінансавы сектар эканомікі стабільным і эфектыўным, а таксама як забяспечыць даступнасць фінансавых паслуг для ўсіх слаёў грамадства незалежна ад узроўню даходаў.

Працягласць: 7 тыдняў, па 8–10 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Міжнародны валютны фонд; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Што такое фінансавае развіццё і фінансавая даступнасць?
2. Вымярэнне фінансавага развіцця і фінансавай даступнасці.
3. Банкі і развіццё рынку капіталу.
4–5. Фінансаванне малога і сярэдняга бізнесу.
6. Забеспячэнне лепшай даступнасці фінансавых паслуг для дамашніх гаспадарак.
7. Фінансавыя тэхналогіі (фінтэх) і іх рэгуляванне.

Разуменне працэсу распрацоўкі эканамічнай палітыкі

Гэты курс – першы з трох курсаў серыі “Глабалізацыя, эканамічны рост і стабільнасць”. Удзельнікі абмяркуюць, як падаткова-бюджэтная і грашова-крэдытная палітыка ўрада ўплывае на эканоміку краіны.

Працягласць: 7 тыдняў, па 3–5 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Міжнародная бізнес-школа IE; Coursera.

Праграма курса:
1. Макраэканоміка: агляд.
2. Падатковая палітыка.
3. Дэфіцыт і даўгі: міфы і рэальнасць.
4. Грашова-крэдытная палітыка.
5. Спалучэнне розных форм і інструментаў палітыкі.
6. Выпрацоўка палітычнага курсу пасля фінансавага крызісу.
7. Выніковае заданне.

Іншыя курсы серыі: “Гандаль, іміграцыя і абменныя курсы ў глабалізаваным свеце”, “Магчымасці і рызыкі вядзення бізнесу ў глабалізаванай эканоміцы”.

Статыстыка сістэмы нацыянальных рахункаў

Курс ахоплівае тэарэтычныя і практычныя аспекты статыстыкі нацыянальных рахункаў ў адпаведнасці з канцэптуальнай асновай Сістэмы нацыянальных рахункаў 2008 года (СНР-2008).

Працягласць: 6 тыдняў, па 4–6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Міжнародны валютны фонд; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Структура Сістэмы нацыянальных рахунакаў.
2. Блокі Сістэмы нацыянальных рахунакаў.
3. Вылічэнне ВУП: вытворчы метад.
4. Вылічэнне ВУП: метад канечнага выкарыстання.
5. Вылічэнне ВУП: размеркавальны метад.
6. Вымярэнні дынамікі цэн і аб'ёму.

Сусветны фінансавы крызіс

Даследуюцца прычыны, падзеі, палітычныя рашэнні і наступствы нядаўняга сусветнага фінансавага крызісу.

Працягласць: 11 тыдняў, па 4–6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Йельскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Сусветны фінансавы крызіс: уводзіны. Агульныя прычыны фінансавых крызісаў.
2. Жыллё і іпатэка.
3. Бяспечныя актывы і глабальнае зберажэнне.
4. Жыллёвы крызіс.
5–6. Непакой.
7. Паніка.
8. Нашы адказы на крызіс.
9. Рэагаванне на будучыя крызісы.
10. Еўропа ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу.
11. Крызіс у еўразоне.

Фінансавае праграміраванне і палітыка, частка 1: макраэканамічныя рахункі і аналіз

У рамках курса разглядаюцца галоўныя характарыстыкі рахункаў чатырох асноўных макраэканамічных сектараў (рэальнага, падаткова-бюджэтнага, знешнеэканамічнага, грашова-крэдытнага) і метады аналізу і інтэрпрэтацыі гэтых рахункаў, а таксама тлумачацца існуючыя паміж імі ўзаемасувязі.

Працягласць: 6 тыдняў, па 8–10 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Міжнародны валютны фонд; edX.

Праграма курса:
1. Рэальны сектар.
2. Знешні сектар.
3. Дзяржаўны сектар.
4. Рахункі грашова-крэдытнага і фінансавага сектараў.
5. Узаемасувязі.

Фінансавае праграміраванне і палітыка, частка 2: распрацоўка праграмы

Удзельнікі курса даведаюцца, як прагназаваць макраэканамічныя рахункі і распрацоўваць эканамічную праграму для канкрэтнай краіны.

Працягласць: 7 тыдняў, па 6–8 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Міжнародны валютны фонд; edX.

Праграма курса:
1. Што такое фінансавае праграміраванне?
2. Навучальны прыклад краіны Макроніі.
3. Прагназіраванне рэальнага сектара і інфляцыі.
4. Прагназіраванне знешнеэканамічнага сектара.
5. Прагназіраванне дзяржаўнага сектара.
6. Прагназіраванне грашова-крэдытнага сектара.
7. Састаўленне паслядоўнага базавага сцэнарыя.
8. Ацэнка базавага сцэнарыя.
9. Папярэдні разгляд стратэгій карэкціроўкі.
10. Састаўленне паслядоўнага праграмнага сцэнарыя.

Эканоміка Зямлі

Курс аналізуе сучасныя праблемы сусветнай эканомікі ў кантэксце планеты ў цэлым.

Працягласць: 6 тыдняў, па 2–4 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Універсітэт Эразма ў Ратэрдаме; Coursera.

Праграма курса:
1. “Эканоміка Зямлі” – новы і неабходны падыход.
2. Улік эканамічных хістанняў у эканоміцы Зямлі.
3. Інвестыцыі і зберажэнні.
4. Эканоміка Зямлі і ўрады.
5. Грошы і эканамічная раўнавага.
6. Доўгатэрміновыя задачы.

Бібліятэкарам